Вы тут

Кiраўнiцтва СААЗ запрасiлi ў Мiнск


Старшыня Савета Рэспублiкi Наталля Качанава па даручэннi Прэзiдэнта ўчора правяла перагаворы з дырэктарам Еўрапейскага рэгiянальнага бюро Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя Хансам Клюге i пацвердзiла запрашэнне спецыялiстам арганiзацыi наведаць Беларусь, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Савета Рэспублiкi.


Шырокi спектр пытанняў — ад узаемадзеяння нашай краiны i СААЗ у цэлым да арганiзацыi гэтага вiзiту — абмяркоўвалiся ў фармаце вiдэаканферэнцыi. Наталля Качанава праiнфармавала кiраўнiцтва рэгiянальнага бюро СААЗ аб эпiдэмiялагiчнай сiтуацыi ў Беларусi, мерах, якiя прымаюцца па барацьбе з каранавiрусам. Яна таксама падзякавала СААЗ за цеснае супрацоўнiцтва з Беларуссю.

«Мы бачым сёння мноства розных iнфармацыйных укiдаў i фэйкаў адносна тых мерапрыемстваў, якiя праводзяцца ў нас у краiне. Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Рыгоравiч Лукашэнка папрасiў перадаць вам запрашэнне для таго, каб даць рэальную ацэнку той сiтуацыi, якая ў нас складваецца, рабоце нашай сiстэмы аховы здароўя», — адзначыла Наталля Качанава.

Старшыня Савета Рэспублiкi дадала, што Беларусь, безумоўна, робiць усё, каб мiнiмiзаваць наступствы распаўсюджвання вiруса. «Як падкрэслiвае кiраўнiк дзяржавы, галоўнае для нас — гэта людзi. Мы нiчога не ўтойваем. Робiцца ўсё, каб страты былi найменшыя для народа i краiны», — сказала яна.

У сваю чаргу, Ханс Клюге падзякаваў Прэзiдэнту Беларусi за запрашэнне. «Вельмi важна, што кiраўнiк краiны настолькi ўключаны ў гэта пытанне, мне прыемна аб гэтым даведацца, — сказаў ён. — Раней я звяртаўся з лiстом у Мiнiстэрства аховы здароўя Беларусi, у якiм падкрэслiў правiльныя захады, што робiць беларускi ўрад. Цяпер такi момант, калi мы павiнны мабiлiзаваць грамадства, каб пераадолець iснуючую сiтуацыю». Акрамя таго, Ханс Клюге паведамiў аб намеры абмеркаваць з кiраўнiцтвам СААЗ пытанне накiравання экспертаў i яго асабiстага вiзiту ў Беларусь.

Работу ў адпаведнасцi з рэкамендацыямi СААЗ чарговы раз пацвердзiў у размове i краiнавы прадстаўнiк арганiзацыi ў Беларусi Батыр Бердыклычаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».