Вы тут

У Мінску запусцілі сэрвіс анлайн-замовы страў з рэстаранаў


Ён называецца «Ежа навынас». Стравы можна заказваць з каталога ўстаноў на Relax.by і забіраць у зручны час. Гэта дазволіць менш часу правесці ва ўстанове і звесці да мінімуму кантакты ў грамадскіх месцах.


«У сітуацыі, якая склалася, рэстаранны бізнес актыўна шукае новыя спосабы ўзаемадзеяння з гасцямі. Перш за ўсё, гэта дастаўка і ежа навынас. Службы дастаўкі нясуць каласальную нагрузку, ледзь паспяваючы за рэзкім ростам колькасці заказаў. Відавочная альтэрнатыва — ежа навынас», — тлумачаць распрацоўшчыкі.

Для замовы трэба выбраць установу, сфарміраваць заказ на стравы (трэба выбраць «меню навынас»), пазначыць кантактную інфармацыю і жаданы час самавывазу. Зараз даступныя да замовы меню больш за 100 устаноў.

Пасля таго, як зроблена анлайн-замова, спецыяліст сэрвісу звязваецца з установай для яе пацверджання і высылае SMS са статусам: пацверджаны або адменены. У першым выпадку таксама будуць пазначаны час гатоўнасці і адрас самавывазу. Аплаціць заказ можна наяўнымі або карткай пры атрыманні. У бліжэйшы час гэта таксама можна будзе зрабіць у анлайне праз сэрвіс.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: bunzlcatering.co.uk

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».