Вы тут

Жыхар сталіцы вырасціў больш за 90 кустоў канопляў у здымнай кватэры


Учора, 31 сакавіка, супрацоўнікі наркакантролю Мінскага раёна затрымалі ў сталіцы 38-гадовага мінчаніна, які ў кватэры вырошчваў каноплі, гаворыцца ў Telegram-канале МУС Беларусі.


Мужчына раней ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за незаконны абарот наркотыкаў, таму для сваёй «наркалабараторыі» адмыслова зняў кватэру далей ад асноўнага месца жыхарства. 

Акрамя 94 раслін канопляў аператыўнікі выявілі і канфіскавалі яшчэ каля 2 кг нявысушанай марыхуаны і 2,5 кг гатовага зелля.

Раней былі затрыманыя грамадзяне, якія набывалі ў мужчыны наркотык.

Следчымі распачатыя крымінальныя справы. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».