Вы тут

Сэканд-хэндам у Беларусі дазволяць гандляваць толькі падношаным адзеннем


У Беларусі рыхтуюць змены для крамаў сэканд-хэнду, ім дазволяць гандляваць толькі падношаным адзеннем. Пра гэта ў прэс-цэнтры БЕЛТА ў час чарговага пасяджэння праекта "Экспертная серада" - "Лёгкая прамысловасць Беларусі: выклікі і рызыкі" паведаміў начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання МАРГ Міхаіл Жыгала.


"Мы зараз актыўна прапрацоўваем пытанні па карэкціроўцы гэтых правілаў, па выразным размежаванні і вызначэнні фармату працы дадзеных крам, - растлумачыў прадстаўнік МАРГ. - Калі крама пазіцыянуе сябе як сэканд-хэнд, то, калі ласка, тады прадавайце тавары, якія былі ва ўжытку, а не стокавую вопратку. Калі гэта стандартная крама, то адпаведна там можа рэалізоўвацца і сток". На яго думку, такая норма не будзе абмежавальнай. "У ёй не угледжваюцца якія-небудзь абмежаванні альбо прыкметы, якія могуць у далейшым спрыяць парушэнню антыманапольнага заканадаўства з пункту гледжання абмежавання канкурэнцыі. Яна проста ўсталюе пэўны парадак, пэўныя патрабаванні да крамаў сэканд-хэнду", - сказаў Міхаіл Жыгала.

Прэв'ю: secondsuper.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».