Вы тут

З рэдакцыйнай пошты


Сярод добрых людзей

...Бацьку гэтага дзіцяці лёс не шкадаваў. Трое яго малых загінулі ў час вайны ад рук фашыстаў, не пашчасціла і чацвёртай: трохмесячная дачка, пасля таго як памерла маці, апынулася ў доме малюткі.

Грэх было скардзіцца: дзяўчынку і кармілі там, і абмывалі, і нянек як быццам хапала. «Дагледжанае дзіця, — штораз казаў бацька, наведаўшы малую. — А якое ж разумнае! Усё чуе, усё разумее, праўда, не гаворыць...»

З гэтым болем і клопатам ён неяк жыў, працаваў, пераехаў у вёску Падгай Мінскага раёна, з часам сустрэў жанчыну. У гэтай яго новай сям'і нарадзіўся хлопчык. І тады... «До табе рваць душу, — сказала жонка. — Дзе адно дзіця, там і двое. Едзь — забірай дачушку. Будзем самі гадаваць».

Вось так Галя апынулася ў новым месцы, у клапатлівай сям'і. «Харошае дзіцятка, — прызнавалі вяскоўцы, — але ж чаму не гаворыць? Ці хрышчонае яно?» — «Не», — мусілі прызнацца бацькі ды павялі дзіця ў царкву. А пасля гэта проста дзіву дацца: адкуль толькі што ўзялося?! Дзяўчынка пачала не проста гаварыць, а нават лапатаць, нібы выплюхваць з сябе ўсё слоўнае багацце, якое назапасіла за свае чатыры гадкі...

У маленстве яна вельмі любіла жывёл, медыцыну, магла пайсці ў ветэрынары, аднак лёс распарадзіўся іначай: стала тэхнолагам, працавала ў ліцейным цэху, паралельна (няхай будзе, за плячыма насіць не трэба) — скончыла курсы кройкі і шыцця. І тады ж, разам з іншымі «гарадскімі», трапіла на так званыя сельгасработы ў калгас «Саюз» Бярэзінскага раёна, запала ў душу мясцоваму хлопцу, неўзабаве стала жонкай...

Муж, Мікалай Ліхадзіеўскі, працаваў кіроўцам сельгастэхнікі, сама ўладкавалася швачкай на мясцовую фабрыку і адразу ж паказала сябе з найлепшага боку: арганізавала хор, стала старшынёй прафкама, атрымала жыллё — палову няхай недабудаванага, але ж дома, — у якім з часам загучалі галасы дзяцей...

Потым былі гады перабудовы. Іх швейная фабрыка, не вытрымаўшы канкурэнцыі, спыніла сваю работу, кадры паразыходзіліся хто куды. Галіна Пятроўна ўладкавалася на раённы вузел электрасувязі, дапрацавала да пенсіі. Але, як той казаў, не ўгаманілася: па-ранейшаму арганізоўвае паездкі па музеях і тэатрах, адстойвае інтарэсы людзей. Каб захаваць краму на вуліцы Мультана, схадзіла на прыём да старшыні райвыканкама, каб навесці парадак у кавярні, звярнулася да камунальнікаў, каб абсталяваць прыпынак — да кіраўнікоў дарожных службаў... Гэта — клопат пра жывых. Сярод абавязкаў — і апошні шлях памерлых...

Такое вось неспакойнае жыццё ў ветэрана, поўнае любові да людзей, сярод якіх некалі расла, сярод якіх жыве.

Ніна Бурко, Бярэзінскі раён


«Не жаночая гэта справа — хадзiць з вiнтоўкай...»

Колькi часу мiнула, але ветэраны да сёння памятаюць пажары, свiст куль, разрывы бомбаў, траскучыя маразы i вогнiшчы каля партызанскiх зямлянак... Праўда, сведак гэтых падзей усё менш i менш. У нашай вёсцы, напрыклад, толькi адна — Нiна Рыгораўна Барысевiч.

Нарадзiлася яна ў шматдзетнай працавiтай сям'i ў вёсцы Загалле. Бацька яе быў умелым шаўцом, мацi пынiла гаспадарку. Сваёй уласнай зямлi сям'я не мела, а таму больш-менш спакойнае жыццё скончылася, як толькi памёр гаспадар... Нiне на той час было пяць гадоў, i яе сталi гадаваць бабуля з дзедам. Ад iх Нiна хадзiла ў пачатковую школу, потым у васьмiгодку, якую скончыла перад самай вайной.

Дзень 22 чэрвеня 1941-га жанчына памятае нiбы ўчарашнi, бо якраз у тую нядзельку ў Загаллi было вяселле, на якiм гулялi амаль усе вяскоўцы i амаль усю тую кароткую ноч. А ранiцай наваколле скаланула страшная вестка — вайна!

З пачатку яе ў Загаллi была сфармiравана партызанская група, у склад якой увайшла i Нiна. Разам з сябрамi яна збiрала iнфармацыю пра немцаў i здраднiкаў, пра iх узбраенне. Для гэтага часам бегалi ажно ў Слаўкавiчы. Нацярпелiся страху: аднойчы iх злавiў палiцай i замкнуў у чужым халодным склепе...

Да таго ж хлопцы распаўсюджвалi лiстоўкi, дзяўчаты вязалi шкарпэткi i рукавiцы з двума «пальцамi», каб у iх зручней было трымаць зброю.

Паступова вёска Загалле станавiлася моцнай партызанскай базай, аднак жыццё там спакойным не было: немцы бамбiлi часта. А неяк уварвалiся ў вёску, сталi палiць хаты, а жыхароў зганяць у хлеў... Запалiць яго не паспелi. Прыехаў нейкi афiцэр i загадаў выпусцiць людзей, бо партызан, маўляў, паблiзу няма. Моладзi хацелася даказаць, што ёсць. У Загаллi i Жывунi былi створаны камсамольскiя падпольныя арганiзацыi.

З вясны 1942 года над мясцовасцю сталi з'яўляцца нашы самалёты. Яны скiдвалi зброю, боепрыпасы, газеты i лiстоўкi. Каб прымаць iх, трэба было мець свой аэрадром. Рыхтаваць пляцоўку пад яго, карчаваць лес, засыпаць ямы стала моладзь. I ўжо ў вераснi 1942 года самалёты маглi садзiцца на востраве Зыслаў. Там жа знаходзiлiся Мiнскi абкам партыi, камандаванне партызанскага злучэння, выходзiлi газеты «Звязда», «Чырвоная змена». У Загаллi працавала партызанская школа, у якой настаўнiчалi камсамолкi Марыя Дзяшковiч, Аляксандра Бедзiк, Антанiна Корбут i Аляксандра Комлiк.

...Позняй восенню ў Загалле прыехалi партызаны з Рэдкавiч. Адзiн з iх, Адам, прыглянуўся Нiне. Неяк, выконваючы баявое заданне, яны разам з iншымi натрапiлi на варожую засаду, завязаўся бой, пасля якога хлопец сказаў: «Не жаночая гэта справа — хадзiць з вiнтоўкай i ў цяжкiх салдацкiх ботах. Жанчына павiнна гадаваць дзяцей».

Запярэчыць тады Нiна не магла, бо яе калацiла гарачка. Адам прывёз доктара, той паставiў дыягназ — тыф.

Выжыць ёй удалося цудам... I цi не гэта хвароба, хiсткасць жыцця паскорыла намеры маладых пабрацца шлюбам. Вяселле спраўлялi ў глухiм загальскiм лесе.

— А музыка ж цi была? — спытала я жанчыну.

— А як жа! I музыка, i песнi, i ваўкi, — засмяялася яна.

Пасля вяселля Адам прапанаваў жонцы паехаць у Рэдкавiчы. Так яны апынулiся ў атрадзе iмя А. Труцiкава, дзе камандзiрам быў Васiль Статкевiч. Жонку яго звалi Марыяй. Часам жанчыны таксама хадзiлi на баявыя заданнi нароўнi з мужчынамi. Аднак асноўным заняткам у Нiны быў догляд хворых i параненых. Марыя гатавала ежу.

Партызанскi атрад стаяў у лясным масiве «Смалянка». Нiне Рыгораўне ў памяцi, як двое байцоў захварэлi на тыф. Адзiн з iх вельмi прасiў журавiн. Адам не пускаў жонку па ягады — кругом былi немцы ды палiцаi. Але Нiна ўпершыню не паслухала яго: ранiцай употай выбегла з зямлянкi, дабралася да балота i назбiрала журавiн. Пацыент пасля папраўкi расказваў усiм, што ўратавалi яго менавiта ягады.

...Шмат што давялося перажыць. Нiна Рыгораўна нiколi не забудзе, як у атрад прывезлi раненага разведчыка Iвана. Хлопец згасаў на вачах: нага пачарнела i распухла, пачыналася гангрэна. «Будзем рэзаць... Звычайнай пiлой, — сказаў Нiне доктар. — Iншага iнструмента ў нас няма, а марудзiць нельга».

Каб хоць трохi прытупiць боль, раненаму далi гарэлкi, i разведчык той вытрымаў — перанёс цяжкую аперацыю.

...Наш Любанскi раён быў вызвалены 30 чэрвеня, а неўзабаве свабодная стала i ўся Беларусь. У Мiнску пасля мiтынгу адбыўся парад Перамогi, у якiм удзельнiчаў i Адам Барысевiч.

А далей пачалiся буднi: хата яго (як, дарэчы, амаль усе ў вёсцы Рэдкавiчы) была спалена — давялося ўзвесцi новую, лепшую. У ёй нарадзiлася пяцёра дзяцей, у ёй без малога шэсцьдзясят гадоў сужэнцы пражылi разам.

I нiколi не маглi змiрыцца з тым, колькi людзей — маладых, прыгожых — у гады вайны палягло, колькi пакут перанесена.

Марыя СЛIВЕЦ, бiблiятэкар, Любанскi раён

P.S. На вялiкi жаль, пусцеюць вясковыя хаты. Не дажыла да гэтага дня Перамогi i Нiна Рыгораўна: абарваўся яе жыццёвы шлях. Але землякi будуць помнiць яе, як i юныя ўдзельнiкi дзiцячага аматарскага аб'яднання «Сiняя зорка», якiя (на здымку) часта слухалi яе ўспамiны.


Каб парадаваць блiзкiх...

Вялiкдзень — найвялiкшае свята, i рыхтавацца да яго трэба загадзя. Многiя, вiдаць, купiлi ўжо фарбавальнiкi для яек, iх шмат цяпер у продажы, аднак я лiчу, што найлепшыя — усё ж натуральныя, створаныя самой прыродай. А спосабаў афарбоўкi шмат. Што варта ведаць?

Каб у час варкi яйкi не патрэскалiся, трэба дастаць iх з халадзiльнiка i на некалькi гадзiн пакiнуць у цяпле. Перад фарбаваннем старанна вымыць з мылам цi содай (абястлушчыць), працерцi ваткай, змочанай у воцаце або ў лiмонным соку.

Раствор для фарбавання я раблю загадзя. Кладу, напрыклад, шмат цыбульнага шалупiння, залiваю вадой, вару хвiлiн 30, цягам сутак даю настаяцца i працэджваю. Затым даводжу да кiпення, сыплю сталовую лыжку солi, апускаю яйкi i, паварыўшы хвiлiн 10—15, вымаю — ужо чырвоныя.

Для атрымання iншых адценняў гэтага колеру выкарыстоўваю бурачны адвар, кару вiшнi. Кара дуба робiць яйкi «бронзавымi», адвар маладой зелянiны азiмых, крапiвы, лiстоў бярозы — зялёнымi, адвар морквы — жоўтымi.

Можна, прыкласцi да яйка лiсточкi дрэў, пятрушкi, папарацi, крапiвы, шчыльна абвязаць марляй... Можна мокрыя яйкi абкачаць у сухiм рысе (цi ў iншых крупах), загарнуць у кавалачкi капронавых калгот i гатаваць у цыбульным шалупiннi. Атрымлiваюцца сiмпатычныя крапiнкi.

Пафарбаваныя яйкi я вельмi люблю размалёўваць акварэльнымi фарбамi тонкiм пэндзлем або зубачысткай. Узоры могуць быць самыя розныя: крыжыкi, кружочкi, смайлiкi, кветачкi, сонейкi. Яйкi атрымлiваюцца вельмi незвычайныя. Такiя прыемна падарыць блiзкiм.

Соф'я Кабарыха, в. Паланечка, Баранавiцкi раён


Найлепшы будзiльнiк

У вёсках шмат хто мае мянушкi. Майго дзеда звалi, напрыклад, Цвiк (бо худы i роўненькi), яго сябрукоў-суседзяў — Мангол (за вузкiя вочы, вiдаць) i Зэдаль (за прысадзiстасць).

Дык вось аднойчы гэтая тройца з'ездзiла на канi на базар, усё, што трэба, купiла, а дарогай дамоў завiтала да Манголавай (Толiкавай) сваячкi — да цёткi Марысi. Тая i накармiла iх блiнамi ды капустай, i напаiла вiшнёвай налiўкай... Пасля такога пачастунка Зэдаль аж заснуў за сталом.

— I што гэта нам рабiць? — трохi пазней спытаў дзядуля Толiка. — Мы дамоў дабяромся. А Зэдаль як? Не даедзе ж?

— А навошта ж вам яго браць? — не зразумела гаспадыня. — Ён у гэтай хаце сто гадоў каля печы стаiць. Нiколi нiкуды не ездзiў!

Госцi з гэтых слоў так рагаталi, што Зэдаль... прачнуўся, устаў i на сваiх дваiх дайшоў да воза.

Таццяна Марцэвiч, аг. Ёдкi, Лiдскi раён

Пошту чытала Валянціна ДОЎНАР

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».