Зарэгістраваны першы выпадак смерці ўзроставага пацыента з наяўнасцю шматлікіх хранічных захворванняў, па папярэдніх дадзеных, абцяжараных каранавіруснай інфекцыяй. Пра гэта паведаміла Міністэрства аховы здароўя ў Тэлеграм-канале.
За апошнія суткі ў лячэбныя ўстановы краіны з падазрэннем на каранавірусную інфекцыю паступіла 11 чалавек, выпісана 128 чалавек, у тым ліку 6 пацыентаў, у якіх раней тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік.
У Беларусі на сённяшні дзень праведзена больш за 31 тысячы тэстаў на каранавірусную інфекцыю.
Працягваюцца мерапрыемствы па кантролі за эпідэміялагічным становішчам, якое складваецца, і ў выпадку неабходнасці ажыццяўляецца шпіталізацыя пацыентаў для далейшага назірання і абследавання.
На гэтым тыдні досыць хутка наступіла доўгачаканае цёплае лета.
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.