Вы тут

Чым i калi апрацаваць клубнi бульбы перад пасадкай


Для большасцi земляробаў бульба застаецца адной з галоўных агароднiнных культур, i ад таго, як будуць падрыхтаваны яе клубнi да пасадкi, наўпрост залежыць будучы ўраджай.


Сучасны падыход вырошчвання «другога хлеба» дазваляе паменшыць плошчу вырошчвання i пры гэтым атрымаць нават большы ўраджай.

Апрацоўваюць насенне бульбы за 15—45 дзён да планаванай пасадкi. Чым раней клубнi будуць падрыхтаваны, тым хутчэй яны прарастуць у глебе.

Пачынаюць з прагравання насеннай бульбы. Яе дастаюць са склепа, аглядаюць i вытрымлiваюць суткi для таго, каб клубнi сагрэлiся. Апрацоўку пажадана правесцi адразу — гэта больш эфектыўна, чым напярэдаднi пасадкi ў глебу. Выкарыстоўваюць розныя растворы, а самы даступны i карысны будзе такi.

У 10 л вады раствараюць па 2 г (1/3 чайнай лыжкi) меднага купарвасу i марганцоўкi, 20 г (1 сталовую лыжку) любога комплекснага мiнеральнага ўгнаення. Вада павiнна быць цеплаватая, каб угнаеннi растварылiся. Клубнi апускаюць у прыгатаваны раствор на 30-45 хвiлiн. Затым iх раскладваюць у адзiн пласт i пакiдаюць на святле (не на сонцы) для яравiзацыi вочкаў. У такi раствор карысна дадаць угнаеннi на аснове магнiю (магбор) i цынку па 1/3 чайнай лыжкi, бо яны важныя для абароны гэтай культуры ад фiтафторы i паршы.

Пры праклёўваннi вочкаў у клубняў могуць праявiцца розныя балячкi. Такiя бульбiны адбракоўваюць. У працэсе прарошчвання бульбы яе рэгулярна апырскваюць вадой з дабаўленнем стымулятараў росту, гуматаў.

Правiльна падрыхтаваныя клубнi маюць у час пасадкi тоўстыя моцныя парасткi з зялёнай верхавiнкай i не абломваюцца.

Ірына Тамковіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».