Вы тут

Падкормка парэчак, малiны i агрэсту вясной


Кусты малiн, парэчак i агрэсту растуць практычна на кожным участку. Яны не патрабуюць нейкага адмысловага догляду: абразанне галiнак i падкормка раз на год дазваляюць кожнае лета атрымлiваць прыстойны ўраджай.


Малiны

Перш чым прыступiць да падкормкi малiн, выдалiце падмерзлыя галiнкi з кустоў, збярыце сухiя лiсты i траву, пазбаўцеся ад пустазелля. Пустазелле вакол малiн выдалiце рукамi (не выкарыстоўвайце рыдлёўку), бо ў iншым выпадку вы можаце пашкодзiць карэньчыкi, якiя знаходзяцца блiзка да паверхнi.

Пасля праведзенай работы растварыце ў 10 лiтрах вады пару лыжак экафоскi або азафоскi i палiце атрыманым растворам малiну з разлiку лiтр-паўтара на куст. Калi ёсць арганiка, выкарыстоўвайце для палiвання кустоў наступны раствор: развядзiце ў вадзе гной (1:10) або курыны памёт (1:20).

Выдатным азотным угнаеннем для малiн з'яўляецца настой пустазелля (вядро пустазелля залiваецца вадой, настойваецца 5-7 дзён у цёплым месцы, працэджваецца). Перад палiвам кустоў гэтым настоем рэкамендуецца пад кожны куст унесцi па шклянцы драўнянага попелу.

Адразу пасля правядзення падкормкi пажадана правесцi мульчыраванне кампостам, торфам або паўраскладзеным гноем (пяцiсантыметровага пласта будзе дастаткова). Такая працэдура дапаможа захаваць вiльгаць у глебе, а таксама прыцягне дажджавых чарвякоў, якiя, у сваю чаргу, «паклапоцяцца» аб рыхленнi грунту.

Агрэст

Падкормку агрэсту праводзяць адразу пасля раставання снегу — у гэты перыяд зямля вiльготная i каранi кустоў змогуць выдатна засвоiць усе пажыўныя рэчывы. Калi кусты досыць маладыя, пад кожны з iх насыпце па пары сталовых лыжак нiтрафоскi i па шклянцы драўнянага попелу, калi дарослыя — у два разы больш.

Пры наяўнасцi гною абкладзiце iм кожны куст па крузе пластом таўшчынёй некалькi сантыметраў. Зрабiць гэта можна, не чакаючы поўнага раставання снегу. Памятайце: агрэст, маладзейшы за тры гады, не мае патрэбы ў падкормцы (асаблiва калi пры яго пасадцы была ўнесена ў глебу дастатковая колькасць угнаенняў).

Парэчкi

Ураджай парэчак залежыць ад iх сорту i догляду кустоў. Асаблiва важнае значэнне мае падкормка. Двухгадовыя i маладзейшыя кусты не маюць патрэбы ў падкормцы, чаго не скажаш пра трохгадовыя i старэйшыя. Пры недахопе пажыўных рэчываў лiсце парэчак развiваецца павольна, не дасягае буйных памераў i мае слабейшую афарбоўку (светла-зялёную).

Калi ў папярэднi год вы заўважылi на кустах падобныя прыкметы, то абавязкова вясной падкармiце iх: унясiце альбо 10 грамаў мачавiны, альбо 15 грамаў амiячнай салетры на квадратны метр. Вышэйапiсаную падкормку можаце замянiць растворам гною, змешанага з вадой у суадносiнах 1 да 8, каравяку (1:5), птушынага памёту (1:10, 1:12). Вельмi важна пасля прыгатавання раствору даць яму настояцца пару дзён, а затым ужо палiваць парэчкi з разлiку адно вядро на 3-4 кусты.

Ірына Тамковіч

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.