Вы тут

Стаўка на чыгунку


Кітай будзе прыкладаць вялікія намаганняў для ўпэўненага прасоўвання будаўніцтва чыгунак з акцэнтам на прыярытэтнасць прагрэсу ў рэалізацыі ключавых праектаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Згодна з заявай, апублікаванай на сайце Дзяржаўнага камітэта па справах развіцця і рэформаў, будзе паскорана будаўніцтва буйных праектаў, у тым ліку Сычуань-Тыбецкай чыгункі і высакахуткаснай чыгункі ўздоўж ракі Янцзы.

Як адзначаецца ў заяве, будзе ўзмоцнена будаўніцтва чыгункі ў цэнтральным і заходнім рэгіёнах краіны, а таксама прасоўвацца будаўніцтва міжгародніх чыгуначных ліній. Камітэт падкрэсліў раўнацэнную важнасць развіцця чыгуначных пасажырскіх і грузавых перавозак.

На канец мінулага года агульная працягласць дзеючых чыгунак у Кітаі дасягнула 139 тыс. км, з іх 35 тыс. км прыпадаюць на высакахуткасныя магістралі. Кітай плануе сёлета пашырыць сваю чыгуначную сетку больш чым на 4 тыс. км.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.