Вы тут

Погляд Кітая: разам супраць COVID-19


China Daily і Універсітэт Цынхуа праводзяць глабальную анлайн-канферэнцыю.


China Daily і Універсітэт Цынхуа ў межах China Vision запрашаюць выступіць усіх жадаючых непасрэдна з Кітая, а таксама з-за мяжы, каб падзяліцца сваімі поглядамі і гісторыямі аб барацьбе з новым каранавірусам з сусветнай аўдыторыяй, паведамляе China Daily.

Мерапрыемства на тэму «Барацьба з COVID-19: Мы разам» будзе транслявацца 31 сакавіка анлайн ў 20:30 па пекінскім часе (15:30 па мінскім). Яно нацэлена на абмен вопытам і кансалідацыю ў барацьбе з пандэміяй ў кантэксце Надзвычайнага саміту лідэраў G20 па COVID-19, які прайшоў на мінулым тыдні, па яго выніках было прынята агульнае пасланне.

Сярод запрошаных дакладчыкаў - доктар Брус Эйлвард, старшы саветнік  генеральнага дырэктара Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, Хе Яфэй, колішні віцэ-міністр замежных спраў, былы віцэ-міністр Упраўлення па замежных справах Дзяржаўнага савета і ганаровы прафесар Пекінскага універсітэта (Акадэмія Енчынга), доктар Роберт Лоўрэнс Кун, вядомы эксперт па Кітаю і лаўрэат медаля «Дружба за рэформы ў Кітаі», і Джым О'Ніл, эканаміст з Вялікабрытаніі, які з'яўляецца старшынёй Chatham House, былы камерцыйны сакратар Казначэйства Вялікабрытаніі.

Меган Манро, арт-кансультант Pro-stage Education з ЗША, і Чжан Руіру, студэнтка Універсітэта Цінхуа, якія абодва жывуць ва Ухані - горадзе, які найбольш пацярпеў ад эпідэміі ў Кітаі, - таксама раскажуць свае асабістыя гісторыі.

Гэта дзясятая канферэнцыя China Vision з моманту іх запуску ў 2018 годзе. На кожным мерапрыемстве прысутнічалі сусветна вядомыя эксперты, запрошаныя для абмеркавання кітайскай тэматыкі міжнароднага значэння.

Усе ахвотныя запрашаюцца далучыцца сёння да апошняй падзеі праз сайт China Daily, яго дадаткі, а таксама старонкі ў сацыяльных сетках на WeChat, Facebook і Twitter.

Газета «Звязда» таксама далучаецца да глабальнай акцыі. Самыя актуальныя падзеі ад карэспандэнтаў штодзённай кітайскай газеты China Daily чытайце на старонках нашага праекта «Весткі з Кітая».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?