Вы тут

Затрыманы 45-гадовы жыхар Гомеля, які скраў грошы ў навучэнцаў ліцэя


У міліцыю абласнога цэнтра звярнуліся двое 16-гадовых падлеткаў. Яны вярнуліся пасля заняткаў у інтэрнат і выявілі прапажу кашалькоў з куртак, якія візелі ў незачыненым пакоі. У суме знікла 70 рублёў.


У ходзе апытання навучэнцаў міліцыянеры знайшлі сведку. Хлопец распавёў, што ў гэты дзень бачыў праз незачыненыя дзверы ў пакоі пацярпелых мужчыну за 40 гадоў. Яго насцярожыла, што ў студэнцкім інтэрнаце знаходзіцца невядомы такога ўзросту. Сведка апісаў сышчыкам прыкметы, па якіх яны вылічылі “старога знаёмага”. Мясцовы жыхар быў вядомы аператыўнікам як злодзей-офіснік -- сярод белага дня ён хадзіў па бальніцах, офісах, інтэрнатах, шукаў адкрытыя памяшканні, дзе няма людзей, але ёсць чым пажывіцца. Дарэчы, мужчына ўжо быў раней судзімы за крадзяжы. Яго затрымалі ў той жа дзень. Выкінутыя ім кашалькі, дакументы і банкаўскія карткі пацярпелых вылавілі з ракі, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.

Для пранікнення ў будынак зламыснік скарыстаўся рамонтнымі работамі. Запасны выхад, які ў звычайным рэжыме зачынены, выкарыстоўваўся будаўнікамі. Праз яго мужчына пад выглядам рабочага і трапіў унутр. Падняўшыся на трэці паверх, ішоў па калідоры і тузаў за ручкі дзвярэй. Знайшоўшы адкрытую, бесперашкодна трапіў у памяшканне і здзейсніў злачынства.

Затрыманы змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання, распачата крымінальная справа.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?