Вы тут

Лукашэнка: У нас падстаў пакуль няма для таго, каб пераносіць прэзідэнцкія выбары


Прэзідэнт правёў рабочую сустрэчу са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай.


Абмяркоўваліся тэмы падрыхтоўкі да будучых прэзідэнцкіх выбараў, сітуацыя ў эканоміцы і меры па супрацьдзеянні распаўсюджванню каранавіруса.

«У нас падстаў пакуль няма для таго, каб пераносіць прэзідэнцкія выбары, як некаторыя не то ворагі, не то супернікі падказваюць, што не трэба праводзіць», — сказаў кіраўнік краіны.

Ён адзначыў, што для прызначэння тэрмінаў на падрыхтоўку неабходна параіцца з ЦВК, зверыцца з заканадаўствам.

Самая цяжкая праблема, на словах Прэзідэнта, сёння — эканоміка. «Хоць мы і стараемся тут неяк караскацца, каб прадпрыемствы працавалі і людзі атрымлівалі заробкі. Тут мне вельмі спадабалася формула Трампа, калі ён шчыра сказаў, што калі мы не пачнем неадкладна працаваць, то людзей памрэ больш ад безпрацоўя і голаду, чым ад каранавіруса», — расказаў Аляксандр Лукашэнка і падкрэсліў, што «нам неабходна працаваць і як толькі магчыма ратавацца ад гэтага крызісу».

Пры гэтым, як адзначыў кіраўнік дзяржавы, даводзіцца лічыцца і з сітуацыяй з каранавірусам. Прэзідэнт выказаў сваё меркаванне, што «сёння мы знаходзімся на піку захворвання». «Я малю Бога, каб да Вялікадня гэты пік пайшоў уніз», — сказаў ён. 

Кіраўніку краіны даложаць статыстыку з ЗАГСаў аб смяротнасці ў дынаміцы па гадах за першы квартал.

Аляксандр Лукашэнка праінфармаваў, што даў даручэнне старшыні верхняй палаты парламента за выхадныя наведаць Віцебск. «Вы, верагодна, адчуваеце ўсе тонкасці праблемы. Вірусы зараз бадзяюцца і налева, і направа, тым больш вы бачыце, якое надвор’е. То цёпла, то холадна, то мароз», — ўдакладніў Прэзідэнт.

Прэзідэнт дадаў, што гэтая вобласць крыху адрозніваецца ад іншых рэгіёнаў і па клімаце, і крыху змясціўся пік захворванняў. Зараз у рэгіёне працуе міністр аховы здароўя і іншыя спецыялісты.

Лукашэнка адзначыў, што ўсе хвалююцца з-за каранавіруса, забываючыся, што у нас у сотні разоў смяротнасці больш ад іншых хвароб, чым ад вірусных. «Мы сканцэнтраваліся ўсе на гэтым, але ў нас ёсць і анкалагічна хворыя, хворыя з сардэчна-сасудзістымі, астматыкі, проста людзі, якія хварэюць на пнеўманію без усялякіх ускладненняў. І там смяротнасцей у сотні разоў больш, чым ад гэтага каранавіруса», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка расказаў і пра смерць акцёра з Віцебска. «Мы падазраем, што акрамя пнеўманіі і іншых хвароб, быў і гэты вірус. Мы ж прасілі. Яму заўтра будзе 80 гадоў, чаму ты ходзіш па гэтай вуліцы і тым больш працуеш? — запытаўся Прэзідэнт. — То бок старыкоў трэба адзназначна зберагчы, таму што ў іх аслаблены імунітэт. І па-другое, у іх букет захворванняў».

Хворы віцеблянін паступіў з цяжкай пнеўманіяй, ляжаў на ШВЛ. «Жонка здаровая, яна ж з мужам жыла, дачка здаровая. Таму што імунітэт моцны. А ён небарака, не вытрымаў, — распавёў Прэзідэнт. — Паслухайце, ужо больш за дзесяць год ён на пенсіі. Пайшоў на працу. Я не асуджаю. Мабыць, проста мужны чалавек, але трэба паберагчыся. А калі людзі гэтага не зразумеюць, мы нічога ў гэтым плане не зробім».

Прэзідэнт падзякаваў урачам, якія вылечылі шматлікіх хворых на каранавірус, знайшлі неабходную для гэтага камбінацыю лекаў. Ад Наталлі Качанавай кіраўнік краіны хацеў пачуць становішча па хваробе на поўначы краіны, дзе пік па часе крыху іншы.

«Я вельмі сур’ёзна ўзяў пад кантроль работу сістэмы аховы здароўя. Сістэма створана, павінна працаваць, як гадзіннік. Не магу сказаць, што яна не працуе, але мы знайшлі ў першым набліжэнні немала недахопаў у працы непасрэдна лекараў. Самая страшнае для мяне, што яны самі сябе не берагуць», — канстатаваў ён, адзначыўшы, што толькі ў Віцебку больш за дзясятак медыкаў, якія заразіліся ад пацыентаў.

Іх стан здавальняючы, і ў хуткім часе іх выпішуць, засмучае, што ўрачы грэбуюць самабяспекай.

Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз нагадаў, што заўсёды вучылі ў час вірусных інфекцый дыхаць свежым паветрам, а не заганяць людзей дамоў. «А мы што зрабілі? Загналі людзей у гэтыя памяшканні. Мы дакладна ведаем, што яны не хворыя. Вірус бадзяецца. Ні вы не ведаеце, ні я. Я не рабіў тэста і не ведаю, ці перажыў гэты вірус на нагах, перанёс ці не перанёс», — падзяліўся Аляксандр Лукашэнка.

На яго думку, працаваць трэба кропкава: прыехаў з-за межаў, вытрымай каранцін. «Дзякуй Богу, там адзінкі. Якія аказаліся заражанымі. Мы іх ужо адпусцілі. На граніцы кантралююем і будзем кантраляваць, — запэўніў Прэзідэнт. — Мы лечым там, дзе павінны лячыць».

Аляксандр Лукашэнка абвергнуў фэйкавыя меркаванні, што ўлады кагосьці падманваюць.

«Мне навошта кагосьці падманваць. Я што, гэты вірус стварыў, каб нешта схаваць і людзям не паказваць», — дадаў лідар краіны.
На яго думку, «не трэба ствараць катастрофу», бо кожны дзень людзі вылечваюцца і пакідаюць бальніцу. Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз падкрэсліў, што закрываць людзей у кватэрах — не метад.

«Кожная падзея — вайна, эпідэмія, пандэмія — гэта ўрокі. Мы шмат чаму вучымся. Я асабіста кантралюю некалькі працэсаў. Рана пра гэта казаць, але я ўжо людзям гаварыў: прыйдзе час, і я са сваіх назіранняў, спецыялісты скажуць, і мы паведамім пра гэтыя ўрокі», — сказаў кіраўнік краіны.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».