Вы тут

Мінфін змяніў цэны на каштоўныя металы, што скупляюцца ў фізічных асоб


Міністэрства фінансаў усталявала цэны на каштоўныя металы ў вырабах i ломе, што купляюцца ў фізічных асоб. Адпаведную пастанову Мінфіна ад 27 сакавіка 2020 года №10 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.


Кошт за 1 г золата ў вырабах i ломе для 375 пробы павялічыцца да Br40,12; для 500 пробы - да Br53,49; для 583 і 585 пробаў - да Br62,58; для 750 пробы - да Br80,24. Для золата 900 пробы скупачны кошт вырасце да Br96,28; для 916 пробы - да Br97,99; для 950 пробы - да Br101,63; для 958 пробы - да Br102,49.

Плаціну 950 пробы будуць скупляць па Br48,15 за 1 г. Гэта на Br5,85 танней.

Кошт за 1 г срэбра 750 пробы складзе 74 капейкі, 800 пробы - 79 капеек, 875 пробы - 87 капеек, 916 пробы - 91 капейка, 925 пробы - 92 капейкі і 960 пробы - 95 капеек.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 красавіка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».