Вы тут

Разам ляцім да зор


Новыя пераклады вершаў Максіма Багдановіча ды Максіма Танка на сербскую мову здзейсніла Даяна Лазаравіч: яны выйшлі ў часопісе “Зорны шлях”


Даяна Лазаравіч

Даяну Лазаравіч, маладую сербскую перакладчыцу, добра ведаюць у Беларусі як апантанага прапагандыста беларускай літаратуры. Пра тое пішуць у беларускім друку, яна — часты госць у Мінску.

Новы творчы праект спадарыні Даяны — публікацыі перакладаў беларускай паэзіі для часопіса “Зорны шлях”. У №18 у 2019 годзе надрукаваны яе пераклады паэзіі класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча й народнага паэта Беларусі Максіма Танка. Падборцы перакладаў твораў Максіма Танка папярэднічае невялікі біяграфічны артыкул Кірыла Ладуцькі. Будзем спадзявацца, што бліжэйшым часам сербскі часопіс “Зорны шлях” надрукуе таксама й творы іншых беларускіх паэтаў у перакладах Даяны Лазаравіч.

Шчырая, зацікаўленая ўвага Даяны Лазаравіч да беларускай паэзіі ўражвае і, несумненна, вартая высокай адзнакі ў Беларусі. Сваёй перакладчыцкай дзейнасцю Даяна Лазаравіч умацоўвае мост дружбы як паміж беларускай ды сербскай нацыянальнымі літаратурамі, так і паміж беларускай ды сербскай культурамі, паміж нашымі краінамі. Як вядома, сяброўка Беларусі з Сербіі атрымала ступень магістра на філалагічным факультэце ў Бялградзе. Магістарская праца: “Бібліяграфія перакладаў з сербскай на беларускую і з беларускай на сербскую мову”.

У спадарыні Даяны ёсць сяброўская падтрымка ў асяроддзі беларускіх літаратараў. Каштоўныя кансультацыі маладой перакладчыцы дае Іван Чарота — яе руплівы памагаты ў засваенні беларускай літаратуры, доктар філалагічных навук, прафесар. Як вядома, і сам Іван Аляксеевіч неймаверна шмат зрабіў, робіць дзеля развіцця беларуска-сербскіх літаратурных сувязяў.

Сяргей Шычко

Кніга С. Быкавай

Ад рэдакцыі

Рыхтуючы нататку да друку, мы спісаліся па электроннай пошце з Даянай Лазаравіч. Яна ўдакладніла, што назва часопіса “Зорны шлях” у арыгінале, па-сербску пішацца так: “Звездани колодвор”. Нагадала, што пасля таго, як пабачылі свет яе новыя пераклады вершаў Максіма Багдановіча ды Максіма Танка, яна паспела шмат чаго іншага зрабіць: “У мяне выйшлі зборнікі паэзіі Алеся Бадака і Святланы Быкавай, было 10 публікацый у розных часопісах”.

Даяна Лазаравіч (Dajana Lazarevіc) нарадзілася 12 сакавіка 1993 года ў горадзе Шабац у Сербіі. Яна пісьменніца й перакладчыца, аўтар трох зборнікаў паэзіі, рамана. Вядома ж, і перакладчыцкая творчая актыўнасць спадарыні Даяны, якая жыве ў Бялградзе, толькі на карысць беларуска-сербскаму сяброўству. Нагадаем, што Даяна — вучаніца аднаго з мінскіх выкладчыкаў, які некаторы час меў статус “замежнага лектара” ў Бялградскім універсітэце (гл.: “Сербскія ўражанні Мікіты Супрунчука” — ГР, 17.12.2019).

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.