Вы тут

Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім пісьменніка Юрыя Бондарава


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім пісьменніка, Героя Сацыялістычнай Працы Юрыя Бондарава, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара.


"Мужны і ўстойлівы, загартаваны цяжкім франтавым мінулым, найвялікшы пісьменнік сучаснасці Юрый Васільевіч пражыў доўгае і насычанае яркімі падзеямі жыццё. Ён быў прыкладам адданасці сваёй справе, чалавекам з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Яго смерць - незаменная страта для сусветнай культуры", - гаворыцца ў спачуванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што светлая памяць пра пісьменніка захаваецца ў яго творах і назаўжды застанецца ў сэрцах людей.


Развітанне з пісьменнікам-франтавіком Юрыем Бондаравым адбудзецца 2 красавіка. Пра гэта ТАСС паведаміў старшыня Саюза пісьменнікаў Расіі Мікалай Іваноў.

"Пахаванне адбудзецца 2 красавіка, развітанне пройдзе ў рытуальнай зале пры ЦКБ ў 11 гадзін раніцы. Зараз Саюз кінематаграфістаў і Саюз пісьменнікаў звярнуўся ў мэрыю Масквы, каб пахаванне прайшло на Новадзявочых могілках. Разглядаецца таксама Траекураўскія могілкі", - сказаў Мікалай Іваноў.

Пра смерць савецкага пісьменніка 29 сакавіка ТАСС паведаміла яго жонка Валянціна Бондарава. Яму было 96 гадоў.

Прэв'ю: ТАСС

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.