Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


У штотыднёвым спартыўным аглядзе «Звязды» расказваем пра найбольш актуальныя спартыўныя падзеі выхадных.


1. Хакеісты «Шахцёра», адолеўшы «Юнацтва» ў другім матчы фінальнай серыі з лікам 3:2, аднавілі раўнавагу перамог і паражэнняў — 1:1. Наступныя матчы адбудуцца сёння і заўтра ў Салігорску. Затым паядынкі будуць праходзіць па чарзе на пляцоўках абодвух клубаў да чатырох перамог адной з камандаў.

Нагадаем, хакеісты «Юнацтва» з'яўляюцца васьміразовымі чэмпіёнамі краіны, а іх сапернікі ўсяго адзін раз станавіліся ўладальнікамі «золата». У вырашальных серыях за чэмпіёнскі тытул «Юнацтва» і «Шахцёр» гулялі тройчы. Мінчане перамагалі два разы — у 2010 (4:3) і 2016 (4:1) гадах, а ў 2015-м салігорскія хакеісты выйгралі залатую серыю з сухім лікам 4:0.


2. Другім фіналістам XІІІ Рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі з шайбай сярод аматарскіх камандаў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба стала дружына Мінскай вобласці. Пуцёўка ў вырашальную стадыю спаборніцтваў была здабыта зборнай Мінскай вобласці ў спрэчцы з камандай Брэсцкай вобласці. Матч, які праходзіў у Баранавічах, завяршыўся з лікам 4:2 на карысць гасцявой дружыны.

У спрэчцы за ганаровы трафей хакейных аматараў гульцы з Мінскай вобласці будуць змагацца з лядовай дружынай Прэзідэнта Беларусі, якая разграміла ў першым паўфінале каманду Гродзенскай вобласці (12:3).

Нагадаем, на папярэдняй стадыі спаборніцтваў каманда Мінскай вобласці атрымала 4 перамогі ў 6 праведзеных матчах, набраўшы 8 ачкоў з 12 магчымых, і заняла трэцяе месца ў турнірнай табліцы. Першае месца пакінула за сабой лядовая дружына кіраўніка дзяржавы, якая атрымала 6 перамог у 6 праведзеных матчах і набрала 12 ачкоў з 12 магчымых.


3.  У чэмпіянаце краіны па футболе адбыліся матчы 2-га тура. Футбалісты гродзенскага «Нёмана» абыгралі на сваім полі «Віцебск» з лікам 2:0, «Слуцк» саступіў «Дынама» (Брэст) — 0:1, «Славія» (Мазыр) з мінімальнай перавагай абыграла БАТЭ (Барысаў) — 2:1, «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна) быў мацнейшы за «Белшыну» (Бабруйск) — 1:0. Матч «Руху» (Брэст) і «Энергетыка-БДУ» (Мінск) скончыўся з лікам 0:1, «Гарадзея» саступіла «Шахцёру» (Салігорск) — 0:2, «Мінск» перайграў «Дынама» (Мінск) — 3:2, а «Іслач» (Мінскі раён) — «Смалявічы» — 1:0.

Турнірную табліцу ўзначальваюць «Мінск», «Энергетык-БДУ», «Іслач» і «Тарпеда-БелАЗ», якія набралі па шэсць ачкоў з шасці магчымых, чатыры — у дзеючага чэмпіёна брэсцкага «Дынама».

Матчы 3-га тура запланаваныя на 3-5 красавіка.


4. Жаночая каманда ФК «Мінск» стала ўладальніцай Суперкубка Беларусі. У стартавым матчы новага сезона чэмпіёнкі і ўладальніцы Кубка краіны футбалісткі «Мінска» разграмілі сваіх саперніц з яшчэ аднаго сталічнага клуба «Зорка-БДУ» з лікам 5:0. Цяпер у іх актыве стала шэсць суперкубкаў.

Плануецца, што 29-ы жаночы чэмпіянат Беларусі пачнецца ў сярэдзіне красавіка. Нагадаем, летась сваё сёмае запар «золата» нацыянальнага першынства заваявалі футбалісткі «Мінска», сярэбранымі прызёрамі сталі спартсменкі «Зоркі-БДУ», бронзавыя медалі ў актыве гродзенскага «Нёмана».


5. Усерасійская федэрацыя валейбола абвясціла аб датэрміновым завяршэнні суперлігі сярод мужчынскіх і жаночых камандаў. Рашэннем УФВ выніковае становішча камандаў вызначана па выніках папярэдняга этапу. Такім чынам, «Мінчанка» другі год запар заняла ў турніры 10-е месца. Нагадаем, беларуская каманда дабілася на папярэднім этапе пяць перамог у 16 матчах.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Хакей заканчваецца, футбол пачынаецца

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.