Вы тут

Гараскоп стрыжак на красавік


1 красавіка, серада. Хоць Месяц і знаходзіцца ў фазе росту, стрыжка можа прынесці негатыўную энергетыку ў ваша жыццё.

2 красавіка, чацвер. Вельмі спрыяльны дзень для новай стрыжкі або моднай укладкі, праўда, без афарбоўвання валасоў.

3 красавіка, пятніца. Стрыжка ў такія дні робіць валасы прыгожымі, пышнымі і шаўкавістымі. Час спрыяльны для наведвання цырульні, калі вы хочаце змяніць лад або рытм свайго жыцця.

4 красавіка, субота. Ва ўсіх адносінах выдатны дзень для стрыжкі, валасы будуць адрастаць здаровыя, стрыжка прынясе ў дом дабрабыт.

5 красавіка, нядзеля. Стрыжка і афарбоўка валасоў сёння — удалы выбар. Перамены, зробленыя ў гэты дзень, будуць да твару і выклічуць хвалю кампліментаў ад навакольных.

6 красавіка, панядзелак. Час для стрыжкі вельмі спрыяльны — гэта падыме настрой і прыцягне пазітыўную энергію.

7 красавіка, аўторак. Жадаеце зрабіць структураваную або аб'ёмную стрыжку — запішыцеся да майстра на гэты дзень.

8 красавіка, серада. Поўня — не найлепшы дзень для паходу ў салон. Стрыжка можа негатыўна адбіцца на здароўі і ўзаемаадносінах з роднымі і блізкімі.

9 красавіка, чацвер. Сёння стрыжка можа прынесці карысць вам, але нашкодзіць валасам — яны могуць стаць непаслухмяныя і бляклыя. Калі стрыжка рэгулярная, то асаблівай шкоды не прынясе, калі вы стрыжацеся рэдка, адкладзіце на іншы дзень.

10 красавіка, пятніца. Неспрыяльны час для стрыжкі і афарбоўвання валасоў. Укладка, зробленая ў гэты дзень, будзе трымацца дрэнна.

11 красавіка, субота. Стрыжка і афарбоўванне валасоў прынясуць з сабой станоўчую энергетыку, а прычоска надоўга захавае форму.

12 красавіка, нядзеля. Памятаем, што дзевятнаццаты месячны дзень — час чараўнікоў і ведзьмакоў. Абстрыжаныя валасы трэба па магчымасці забраць з сабой.

13 красавіка, панядзелак. Афарбоўванне ў натуральныя колеры і лёгкая змена прычоскі дапамогуць дасягнуць пастаўленых мэт.

14 красавіка, аўторак. Новая прычоска спрыяльна адаб'ецца на вашай прывабнасці. Валасы будуць адрастаць павольна. Для афарбоўвання выбірайце колер, які быў у вас у самы шчаслівы перыяд жыцця.

15 красавіка, серада. Сёння спрыя-
льны дзень для модных прычосак, яркага авангарднага стылю. Улічвайце, што валасы пасля стрыжкі будуць доўга адрастаць.

16 красавіка, чацвер. Нейтральны дзень для стрыжкі. Для афарбоўкі выбірайце натуральныя адценні.

17 красавіка, пятніца. Нейтральны дзень для змены іміджу, аднак ад паходу да цырульніка лепш адмовіцца.

18 красавіка, субота. Небяспечны перыяд для стрыжкі валасоў, яны могуць выпадаць і стаць ломкімі.

19 красавіка, нядзеля. Не хадзіце да цырульніка — можаце змарнаваць дарма грошы, сапсаваць настрой і валасы. Стрыжка можа прынесці праблемы са здароўем.

20 красавіка, панядзелак. Неспрыя-
льны дзень для стрыжкі — павялічаная верагоднасць выпадзення валасоў.

21 красавіка, аўторак. Сёння лепш не падстрыгаць валасы, каб не наклікаць на сябе клопаты і дрэнны настрой. А вось афарбоўванне натуральнымі фарбавальнікамі ўзмоцніць поспех у бізнесе.

22 красавіка, серада. Калі стрыгчыся ў канцы месячнага цыкла, валасы пачнуць расці яшчэ павольней, а ўкладка не будзе трымацца. Афарбоўванне не прынясе жаданага выніку. Гэты час прыдатны толькі для лячэбных працэдур, звязаных з валасамі.

23 красавіка, чацвер. Дзень, які прыпадае на маладзік, лепш пакінуць свабодным — згодна з даўнімі павер'ямі, пакараціць у гэты час валасы — гэта ўсё роўна што свядома пакараціць сабе жыццё.

24 красавіка, пятніца. У гэты дзень можна асвяжыць стрыжку, зрэзаць грыўку або падраўняць кончыкі. Вельмі ўдалая дата для афарбоўвання валасоў.

25 красавіка, субота. Новая прычоска прынясе добры настрой. Паспрабуйце афарбоўванне ў яркія колеры: фарба будзе трымацца доўга, але валасы хутка адрастуць.

26 красавіка, нядзеля. Добры час для наведвання цырульніка. Агульны стан валасоў ад стрыжкі ў гэты час толькі палепшыцца.

27 красавіка, панядзелак. Стрыжка, якую вы задумалі, атрымаецца няўдалая.

28 красавіка, аўторак. Стрыжка валасоў прыцягне сваркі з каханым чалавекам і канфлікты з начальнікам, а таксама сур'ёзна пагоршыць стан вашага здароўя.

29 красавіка, серада. Неспрыяльны дзень для стрыжкі — яна дрэнна адаб'ецца на структуры валасоў. Афарбоўвання, салонных і хатніх працэдур таксама варта пазбягаць.

30 красавіка, чацвер. Стрыжка нашкодзіць валасам, таму што яны вельмі адчувальныя да ўздзеяння. Калі ёсць магчымасць, адкладзіце наведванне цырульні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?