Вы тут

Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы-2021 пераносіцца на 2022 год


Кіраўніцтва Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі афіцыйна пацвердзіла перанос чэмпіянату свету з 2021 на 2022 год, паведамляе БелТА са спасылкай на афіцыйны сайт World Athletics.


Такім чынам федэрацыя адрэагавала на навіну пра перанос Алімпіяды ў Токіа на ліпень - жнівень 2022 года ў сувязі з пандэміяй каранавіруса.

"Мы падтрымліваем новыя даты правядзення Алімпійскіх гульняў у Токіа-2020, абвешчаныя сёння японскімі арганізатарамі і МАК. Гэта дае нашым спартсменам час, неабходны ім, каб вярнуцца да трэніровак і спаборніцтваў. Кожны чалавек павінен праяўляць гібкасць і ісці на кампрамісы. Зараз мы ўзгадняем з арганізатарамі чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы ў Арэгоне новыя даты спаборніцтваў, якія пройдуць ў 2022 годзе", - гаворыцца ў заяве World Athletics.

Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы павінен быў прайсці ў амерыканскім Юджын (штат Арэгон) з 6 па 15 жніўня 2021 года.

Прэв'ю: Reuters

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?