Пра гэта паведамляе сайт грамадскага аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.
Падобна, што самая вясення краіна – Беларусь: менавіта ў нас адзначана на сёння больш за ўсё назіранняў птушак-вестуноў “Жывой вясны”. Усяго ў розных краінах адзначана 500 такіх назіранняў.
Першымі вясну на сваіх крылах нясуць нам белыя буслы. Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) ужо атрымала 281 паведамленне пра іх вяртанне ў Беларусь. Самага першага бусла заўважылі ў Брэсцкай вобласці яшчэ 18 лютага, а на сёння гэтыя птушкі адзначаныя ўжо ва ўсіх абласцях Беларусі.
А вось назіранняў вясновых ластавак пакуль яшчэ вельмі мала, так што калі вы іх бачылі, але не паспелі дадаць назіранне, то цяпер самы час!
На тэрыторыі Беларусі вызначаюць тры віды ластавак: гарадскую, вясковую і ластаўку-зямлянку. Птушкамі “Жывой вясны” лічацца два апошнія віды.
“20 сакавіка ўжо адзначаны прылёт першай вясковай ластаўкі, — кажа спецыяліст АПБ па прыродаахоўных пытаннях Cямён Левы. — Птушку ўбачылі Марына і Андрэй Абрамчукі на поўдні Маларыцкага раёна. Гэта вельмі рана. Звычайна яны вяртаюцца з Афрыкі ў красавіку. Халоднае надвор’е ў апошнія дні, верагодна, прымусіла першую ластаўку адляцець далей на поўдзень. Для харчавання ім патрэбныя насякомыя, якія лётаюць. Пакуль іх няшмат.”
Акрамя вясковых ластавак, у першай палове красавіка павінны прыляцець зязюлі. Астатніх птушак-вестуноў вясны чакаюць пазней: у пачатку мая вернуцца ластаўкі-зямлянкі і свіргулі, у канцы мая – шчуркі-пчалаедкі. Складанне вясновай карты - адна з асноўных актыўнасцяў “Жывой вясны”. Чым больш назіранняў на карце – тым больш інтэнсіўным колерам зафарбаваная краіна. На карце можна пабачыць дынаміку таго, як птушкі нясуць нам вясну.
Як можна дадаць назіранне?
Прачытаць апісанне птушак і паслухаць іх галасы можна на сайце АПБ або ў мабільным вызначальніку Ptushki.
Кампанія “Жывая вясна” ажыццяўляецца дзякуючы падтрымцы HeidelbergCement. .
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв'ю: comenius.susqu.edu
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.
Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.