Вы тут

Амаль 1,5 тысячы рэцэптаў даставілі валанцёры БРСМ пажылым мінчанам


За мінулы тыдзень 1466 рэцэптаў, неабходных для далейшага лячэння пажылых людзей з хранічнымі захворваннямі, даставілі са сталічных паліклінік адрасатам добраахвотнікі Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.


Тэрытарыяльныя камітэты штодня звязваюцца з паліклінікамі сваіх раёнаў, дамаўляюцца, дзе і калі можна забраць рэцэпты. Затым валанцёры, экіпіяваныя сродкамі абароны, забіраюць спакаваныя ў персанальныя канверты рэцэпты і разносяць іх па ўказаных адрасах. Пры іх перадачы добраахвотнікі выкарыстоўваюць бескантактавы спосаб -- усё канверты апускаюцца ў паштовыя скрыні пасля папярэдніх званкоў.

Акрамя таго, пры тэрытарыяльных камітэтах БРСМ працуюць больш за 150 гарачых маладзёжных ліній. Яны функцыянуюць штодня з панядзелка па суботу ўключна з 9.00 да 18.00.

Тэлефоны абласных гарачых ліній: у Брэсце - 8 (0162) 2-11-591, Віцебску - 8 (0212) 6-62-087, Гомелі - 8 (0232) 5-63-315, Гродна - 8 (0152) 7- 19-833, Магілёве - 8 (0222) 7-66-782. У буйных гарадах, напрыклад, Мінскай вобласці: Салігорску - 8 (0174) 2-00-345, Слуцку - 8 (01795) 7-50-80, Маладзечна - 8 (0177) 7-49-501. У Мінску тэлефон гарачай лініі 8 (017) 284-85-54.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: medpalata73.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».