Вы тут

Прынц Чарльз вылечыўся ад каранавіруса


Спадчыннік брытанскага пасаду прынц Уэльскі Чарльз выйшаў з рэжыму самаізаляцыі і знаходзіцца ў добрым здароўі, піша РБК.


25 сакавіка сталася вядома, што здадзены Чарльзам тэст пацвердзіў заражэнне прынца каранавіруснай інфекцыяй. Пасля гэтага Чарльз, якому споўніўся 71 год, прыняў рашэнне ізаляваць сябе ад грамадства і на працягу тыдня знаходзіўся ў сваім доме ў шатландскім маёнтку Балморал.

"Кларенс-хаус (рэзідэнцыя прынца Чарльза - РБК) пацвердзіў сёння, што пасля кансультацыі з лекарам, прынц Уэльскі выйшаў з рэжыму самаізаляцы". - цытуе Бі-бі-сі прадстаўніка каралеўскай сям'і.

Жонка прынца, герцагіня Карнуэльская, таксама здала тэст на каранавірус, ён даў адмоўны вынік, аднак яна будзе заставацца ў самаізаляцыі да канца тыдня.

Па афіцыйных дадзеных на 29 сакавіка, у Вялікабрытаніі выяўлены 19 522 заражаных COVID-19, 1288 з іх памерлі. Сярод тых, хто заразіўся - прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан, які абвясціў аб сваёй хваробе 27 сакавіка. Кіраўнік урада Брытаніі таксама сышоў у рэжым самаізаляцыі і, па дадзеных на 30 сакавіка, працягвае працу з дому.

Прэв'ю: AP

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».