Вы тут

Дні адкрытых дзвярэй пройдуць у БДПУ ў анлайн-рэжыме


Як паведаміла прэс-служба ўніверсітэта, з 31 сакавіка па 3 красавіка факультэты і інстытуты БДПУ правядуць Дні адкрытых дзвярэй. Сёлета, з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі, яны пройдуць у анлайн-рэжыме.


Абітурыенты і іх бацькі змогуць у чаце задаць пытанні дэканам факультэтаў, дырэктарам інстытутаў, выкладчыкам, студэнтам, каб  даведацца ад іх пра асаблівасці паступлення і навучання, насычанае навуковае, культурнае і спартыўнае жыццё ў ВНУ.

Акрамя таго, 4 красавіка ў 11.00 распачнецца анлайн-канферэнцыя з прыёмнай камісіяй.  Абітурыентам і іх бацькам раскажуць аб правілах, тэрмінах і кантрольных лічбах прыёму, прахадных балах мінулага года і льготах пры паступленні.

Падрабязную інфармацыю, у які час на якім факультэце адбудзецца анлайн-сустрэча з абітурыентамі, са спасылкамі на падключэнне можна знайсці на сайце ўніверсітэта. Па дадатковую інфармацыю трэба звяртацца ў прыёмную камісію па тэлефонах: +375 (17) 200-94-17 і +375 (17) 200-92-04.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: blizko.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?