Вы тут

У Мінску жанчына выйшла з трамвая і трапіла пад аўтамабіль


На вул. Я. Коласа здарылася ДТЗ з удзелам пешахода. Жанчына 1971 г. н. выйшла з трамвая і пераходзіла праезную частку, калі на яе наехаў Volkswagen, перадае агенцтва Мінск-Навіны.


Фота: ДАІ Мінска

Пацярпелую даставілі ў бальніцу, на месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ.

У Дзяржаўтаінспекцыі нагадваюць кіроўцам аб неабходнасці выконваць п. 120 ПДР: кіроўца павінен спыніцца, саступіўшы дарогу пешаходам, якія ідуць да маршрутнага транспартнага сродку, які стаяў на прыпыначным пункце ці ад яго (з боку дзвярэй), калі пасадка (высадка) пасажыраў ажыццяўляецца з праезнай часткі дарогі або з пасадкавай пляцоўкі, размешчанай на ёй.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?