Вы тут

У Гродне псеўдамедработніцы прадалі пенсіянеру пасцельную бялізну па павялічанай у 100 разоў цане


У Гродне махляркі пад выглядам работніц паліклінікі прадалі пенсіянеру пасцельную бялізну па кошце, у 100 разоў даражэйшым за сапраўдны. Пра гэта паведамілі ў групе інфармацыі і грамадскіх сувязей Кастрычніцкага РАУС Гродна.


Невядомыя жанчыны прыйшлі ў дом да 80-гадовага пенсіянера. Яны распавялі, што прынеслі яму спецыяльную лячэбную пасцельную бялізну. Пенсіянер паверыў ім і заплаціў за камплект 1350 руб.

"У той жа дзень ветэран працы звярнуўся да праваахоўнікаў. Высветлілася, што рэальны кошт набытага камплекту ўсяго Br14", - распавялі ў міліцыі. Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па артыкуле "Махлярства". Пакуль высветліць асобы жанчын не ўдалося.

У міліцыі яшчэ раз нагадалі пра неабходнасць растлумачваць пажылым сваякам правілы бяспекі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.