Вы тут

У аднаго з супрацоўнікаў 5-й гімназіі Мінска знайшлі каранавірус


У 5-й гімназіі Мінска ў аднаго з супрацоўнікаў выявілі каранавірус. Цяпер некаторыя школьнікі з бацькамі на самаізаляцыі дома, паведамляе tut.by.


У рэдакцыю tut.by прыйшоў ліст ад чытачоў пра тое, што ў 5-й гімназіі Мінска ў аднаго з супрацоўнікаў выявілі каранавірус, у дзяцей, якія з ім кантактавалі, бяруць мазкі. Тых, хто не хоча шпіталізавацца, пакідаюць на самаізаляцыі дома пад наглядам бацькоў.

— Бацькам дзяцей, у якіх выкладаў гэты настаўнік, патэлефанавалі з гімназіі і сказалі, што ўсе павінны сысці на самаізаляцыю. Калі бацькі не гатовыя самаізалявацца разам з дзіцем дома, то школьніка шпіталізуюць на каранцін, — распавялі бацькі вучняў.

Па словах бацькоў, іх дзецям яшчэ на выходных пачалі рабіць мазкі на каранавірус, пры гэтым многія дзеці з настаўнікам апошні час не кантактавалі, так як апошнія адзін-два тыдні не хадзілі ў гімназію.

Бацькі, з якімі кантактаваў tut.by, гатовыя сысці на дыстанцыйную працу і адседзець з дзецьмі каранцін дома. З 30 сакавіка па 5 красавіка ў школьнікаў вясновыя канікулы.

Прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун пацвердзіла парталу, што ў аднаго з супрацоўнікаў сталічнай 5-й гімназіі тэст на каранавірус аказаўся станоўчым.

— Згодна з загадам Міністэрства аховы здароўя, той, хто кантактаваў з хворым на каранавірусную інфекцыю, падлягаюць шпіталізацыі або самаізаляцыі. У сувязі з тым, што дзеці не могуць самаізалявацца самастойна без кантролю з боку дарослых, было прапанавана самаізаляцыю дзяцей праводзіць пад кантролем бацькоў у хатніх умовах, — адзначыла спецыяліст.

Датэлефанавацца ў 5-ю гімназію tut.by не ўдалося.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.