Вы тут

Як у Навагрудскім раёне аднаўляюць «Мураванку Храптовічаў»


За вёскай Шчорсы Навагрудскага раёна можна ўбачыць руіны былой гаспадаркі магнатаў Храптовічаў. З шашы, якая вядзе ў бок Любчы, Лаўрышава і Навагрудка, адкрываецца від на мураваныя скляпенні і вежы, якія ў нечым нагадваюць замкавую архітэктуру. Гэтае месца называюць Мураванкай. 


Дзесяцігоддзямі помнік дойлідства знаходзіўся ў занядбалым стане, быў без гаспадароў і з цягам часу ператвараўся ў небяспечную тэрыторыю. Яшчэ некалькі год таму сядзіба патанала ў зарасніках кустоўя і дрэваў. Цяпер Мураванкай апякуецца мясцовы культурна-асветніцкі фонд «Шчорсы і Храптовічы», на тэрыторыі сядзібы праведзены пачатковыя працы па яе аднаўленні. Фонд хоча адрадзіць былую прыгажосць палацава-паркавага комплекса ў саміх Шчорсах, а ў колішняй Мураванцы накрыць дахам ацалелыя канструкцыі пабудоў, пазней правесці рэстаўрацыю. Хочацца верыць, што ў выніку гэта будзе незвычайны гістарычна-культурны аб’ект, які папоўніць нашу залатую спадчыну. 

Надзвычай пазнавальная гісторыя ў гэтага фальварка. Гаспадарскі двор у Мураванцы быў утвораны ў другой палове XIX стагоддзя, служыў узорам «ідэальнага сялянскага гаспадарства». Дзякуючым перадавым поглядам апошняга канцлера Вялікага княства Літоўскага Іахіма Храптовіча і яго нашчадкам у земляробстве, агародніцтве, садоўніцтве, пчалярстве, а таксама ў развядзенні рыбы выкарыстоўвалі сучасныя еўрапейскія тэхналогіі. Тут займаліся жывёлагадоўляй, у сыраварнях працавалі лепшыя адмыслоўцы, якія рабілі прадукцыю на ўзор швейцарскіх гатункаў. Пад дахамі мураванскіх памяшканняў выраблялі фурманкі і калёсы, працавалі кузні, сталярная, бондарская і рымарская майстэрні. Малолі зерне і варылі піва, працавала малачарня і маслабойня. Пра поспехі мураванскіх аграрыяў у 1880 годзе пісала нават «Сельскохозяйственная газета». 

Захаваліся фатаграфіі старой Мураванкі, па якіх, магчыма, і будуць аднаўляць мураваную сядзібу.

Анатоль Кляшчук, фота аўтара і chreptowicz.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Валанцёры супраць каранавіруса: адзін дзень з жыцця мінскага хаба ByCovid19

Валанцёры супраць каранавіруса: адзін дзень з жыцця мінскага хаба ByCovid19

Запушчаная кампанія па дапамозе медыкам ByCovid19 перарасла ў буйны «антыкаранавірусны» рух.

Культура

Кіназнаўца Мiкалай Iзволаў: На маёй памяцi адкрыццё такога маштабу здарылася ўпершыню

Кіназнаўца Мiкалай Iзволаў: На маёй памяцi адкрыццё такога маштабу здарылася ўпершыню

Гэта была сенсацыя: у 2018 годзе быў паказаны страчаны фiльм Дзiгi Вертава.

Грамадства

Спрыяльнае навакольнае асяроддзе ствараецца там, дзе над гэтым працуюць на месцах — у гарадскіх мікрараёнах ці на вясковых падворках і вуліцах

Спрыяльнае навакольнае асяроддзе ствараецца там, дзе над гэтым працуюць на месцах — у гарадскіх мікрараёнах ці на вясковых падворках і вуліцах

Маленькі прынц у аднайменнай казцы кожны дзень пачынаў з таго, што прыводзіў у парадак сваю планету. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Чым бы дзіця ні цешылася, абы не плакала. Пажадана, каб нікога да слёз не даводзіла. Але ж бывае па-іншаму.