Вы тут

У міністра МЗС Уладзіміра Макея быў кантакт з носьбітам каранавіруса, але тэсты былі адмоўныя


Уладзімір Макей у апошні час прапусціў некалькі мерапрыемстваў. Міністр адзначыў, што ў яго быў кантакт з носьбітам каранавіруса, але тэсты на інфекцыю аказаліся адмоўнымі, паведамляе АНТ.

"Сапраўды былі нейкія кантакты з носьбітам віруса, таму дактары прынялі рашэнне выконваць пэўныя абмежаванні, што я і рабіў. Тэсты былі адмоўныя, таму ўсё нармальна, таму сёння нармальны працоўны рэжым", — заявіў Макей.

Прэв'ю: naviny.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?