Вы тут

Падлеткаў запрашаюць прыняць удзел у літаратурным конкурсе "Думкi&малюнкi"


Яго арганізатарам выступае мясцовы адукацыйны фонд "Новая школа" пры падтрымцы кампаніі Vizor Games, вядомага беларускага стваральніка гульняў.


Улічваючы, што зусім хутка распачнуцца вясновыя канікулы, конкурс можа паслужыць выдатнай матывацыяй для таго, каб правесці вольныя дні карысна і цікава, заняўшы сябе творчасцю і раскрыўшы свой талент. Удзел у ім могуць прыняць навучэнцы ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў.

Ад канкурсантаў патрабуецца стварыць арыгінальны празаічны або паэтычны тэкст на беларускай або рускай мовах (аб'ёмам да 3000 друкаваных знакаў) і да 16 мая накіраваць яго разам з анлайн-заяўкай па наступнай спасылцы.

Кожны аўтар можа прадставіць на конкурс некалькі літаратурных работ, але не больш за пяць. Дасланыя работы не рэцэнзуюцца. Конкурсныя работы будуць ацэньвацца журы ў перыяд з 17 мая па 17 чэрвеня 2020 года.

Журы будзе звяртаць увагу на мастацкі ўзровень работы, стыль, глыбіню зместу, наяўнасць літаратурных элементаў у тэксце ( сюжэту, дыялогаў, метафар і г.д..), мову твора, самастойнасць выканання (адсутнасць клішэ і канцылярызмаў), яркасць вобразаў, арыгінальнасць.

Літаратурныя работы пераможцаў конкурсу будуць праілюстраваныя прафесійнымі мастакамі і выдадзены ў фармаце кнігі. Прызёры таксама атрымаюць дыпломы і падарункі ад арганізатараў!

Падрабязная інфармацыя аб конкурсе, уключаючы правілы і патрабаванні да твораў, апублікаваная арганізатарамі на афіцыйных пляцоўках конкурсу ў сацыяльных сетках:

“УКантакце”: https://vk.com/dumkimalunki

 Facebook: https://www.facebook.com/dumkimalunki

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».