Вы тут

Rammstein: Тэст на каранавірус у Ліндэмана адмоўны


Тэст на наяўнасць каранавіруснай інфекцыі COVID-19, які здаў фронтмэн нямецкага гурта Rammstein Ціль Ліндэман, паказаў адмоўны вынік. Пра гэта гаворыцца ў заяве музычнай групы на старонцы ў Facebook, піша tut.by.


"Урач загадаў учора Цілю Ліндэману звярнуцца ў бальніцу. Ён правёў ноч у аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі і сёння быў пераведзены ў іншае аддзяленне. Тэст на каранавірус быў адмоўным", - гаворыцца ў паведамленні.

Раней СМІ паведамілі аб шпіталізацыі Ліндэмана ў адзін са шпіталяў Берліна, дзе ў музыкі выявілі каранавірус. Адзначалася, што музыкант звярнуўся да ўрача з высокай тэмпературай, пасля чаго ён быў шпіталізаваны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?