Вы тут

Італія абыйшла Кітай па колькасці тых, хто заразіўся каранавірусам


Агульная колькасць інфіцыраваных ў Італіі з пачатку эпідэміі склала 86 498 чалавек і перасягнула колькасць тых, хто заразіўся ў Кітаі, паведамляе ТАСС са спасылкай на Дэпартамент грамадзянскай абароны Італіі.


За суткі ўлады Італіі зафіксавалі 969 смяротных выпадкаў у выніку выкліканага каранавірусам захворвання. Гэта стала абсалютным антырэкордам з пачатку эпідэміі. Усяго ў краіне памерлі ад інфекцыі 9134 пацыента, 10 950 вылечыліся.

Як лічаць у Вышэйшым інстытуце здароўя Італіі, у краіне пакуль не пройдзены пік эпідэміі, аднак ён можа быць блізкі. На гэта паказвае павольнае зніжэнне тэмпаў заражэння.

На дадзены момант першыя па ліку тых, хто заразіўся, — ЗША, дзе выяўлены 93 151 выпадак. Але колькасць памерлых там значна ніжэй - 1 382. У Кітаі агульная колькасць інфіцыраваных дасягае 81 340, з якіх 3 292 памерлі, а 74 588 паправіліся. На другім месцы па смяротнасці Іспанія, дзе з 64 059 інфіцыраваных памерлі 4 858 чалавек, вылечыліся - 9 357.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Стаўленне «выкарыстаў — выкiнуў» трэба мяняць на «адсарцiраваў — перапрацаваў»

Стаўленне «выкарыстаў — выкiнуў» трэба мяняць на «адсарцiраваў — перапрацаваў»

Пахаванне адходаў — самы просты i танны спосаб пазбавiцца ад iх, аднак ён шкодзiць наваколлю i здароўю чалавека.

Грамадства

Новы кантэнт для лета. Чым заняць дзяцей на 92 днi

Новы кантэнт для лета. Чым заняць дзяцей на 92 днi

У перыяд летніх канікулаў для школьнiкаў i студэнтаў падрыхтаваны розныя цiкавыя мерапрыемствы, у тым лiку шмат з iх — анлайн. 

Грамадства

З першых вуснаў: ад чаго трэба абараняць дзяцей? Адказваюць самі малыя

З першых вуснаў: ад чаго трэба абараняць дзяцей? Адказваюць самі малыя

Дзеці «звяздоўцаў» адказалі вусна, пісьмова, друкавана і нават у малюнках.