Вы тут

Паўночная Македонія ўвайшла ў склад НАТА


Паўночная Македонія афіцыйна ўвайшла ў склад НАТА і стала 30-м удзельнікам альянсу, паведамляе РБК.


Пратакол аб далучэнні краіны сябры арганізацыі падпісалі яшчэ 6 лютага мінулага года, у снежні яго ратыфікавалі ЗША, а затым, у лютым 2020 года, і парламент самай Паўночнай Македоніі, як гэтага патрабавала працэдура ўступлення ў альянс.

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг адзначыў, што краіна з'яўляецца даўнім удзельнікам місій па забеспячэнні бяспекі, якія праводзяцца пад кіраўніцтвам альянсу, у тым ліку ў Косава і Афганістане. Цырымонія ўзняцця сцяга Паўночнай Македоніі адбудзецца 30 красавіка ў штаб-кватэры НАТА.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.