Вы тут

Сталі вядомы тэрміны правядзення "Славянскага базару ў Віцебску - 2020"


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацвердзіў тэрміны правядзення XXIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", піша БелТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.


Асноўныя мерапрыемствы фестывалю пройдуць з 16 па 20 ліпеня. Для пашырэння аўдыторыі гледачоў прадугледжаны бязвізавы парадак уезду ў Беларусь для ўдзельнікаў і гасцей з 73 дзяржаў. "Пропускам для бязвізавага перасячэння мяжы для замежных грамадзян будзе квіток на мерапрыемствы фестывалю, якія праводзяцца ў Летнім амфітэатры альбо канцэртнай зале "Віцебск ", - растлумачылі ў прэс-службе.

З улікам існуючай практыкі дзяржаўнай падтрымкі фестывалю распараджэннем таксама прадугледжаны асобныя прэферэнцыі для яго арганізатараў і ўдзельнікаў.

Як паведамлялася, першы этап продажу квіткоў на "Славянскі базар" стартаваў 21 лютага, другі - 21 сакавіка. Урачыстая цырымонія адкрыцця форуму адбудзецца ў Летнім амфітэатры, 16 ліпеня, закрыцця - 20 ліпеня.

Папярэдне бюджэт фестывалю складзе Br6 млн 340 тыс. Чакаецца, што каля Br4 млн пакрыецца за кошт продажу квіткоў, яшчэ частка сумы - дзякуючы рэкламадаўцам і спонсарам. Арганізатары разлічваюць, што акупнасць складзе 88-90% .

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».