Вы тут

У Баранавічах два падобныя выпадкі: невядомыя ў масках абакралі пенсіянерак


Пра гэта паведамляе сайт УУС Брэсцкага аблвыканкама.


Дзве жанчыны, на тварах якіх былі надзетыя ахоўныя маскі, прыйшлі дадому да мясцовай жыхарцы пад падставай запісацца на бясплатную вакцынацыю супраць грыпу. Гаспадыня запрасіла іх на кухню для запаўнення неабходных дакументаў. Падчас афармлення заяўкі адна  з жанчын непрыкметна адлучылася. Пасля сыходу няпрошаных гасцей бабуля выявіла, што зніклі грошы.

Буйная сума грошай прапала і ў яшчэ адной пажылой гараджанкі. Як высветлілася, жанчына некалькі гадзін адсутнічала дома. Ключ ад уваходных дзвярэй яна захоўвала на незамкнёнай верандзе. Мабыць, гэтым і скарысталіся невядомыя: аператыўнікі ўстанавілі, што падчас адсутнасці гаспадыні з двара яе дома выходзілі жанчыны ў ахоўных масках.

Па абодвух фактах следчымі распачатыя крымінальныя справы.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: promogilev.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.