Вы тут

Падрыхтоўка рэспублiканскага бюджэту на 2021 год пачнецца ў найблiжэйшы час


Аб гэтым паведамiў Старшыня Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi Уладзiмiр Андрэйчанка на пасяджэннi Савета палаты. Спiкер падкрэслiў, што праблемы i iнiцыятывы належыць абмяркоўваць у тым лiку i на месцах, з кiраўнiцтвам выканкамаў i прадпрыемстваў.


Па словах Уладзiмiра Андрэйчанкi, напярэдаднi другой сесii дэпутаты працуюць актыўна.

Прынамсi, 36 законапраектаў з 64 ужо падрыхтавана да разгляду на найблiжэйшых пасяджэннях вясенняй сесii.

Старшыня Палаты прадстаўнiкоў лiчыць неабходным удзялiць асаблiвую ўвагу праектам законаў па пытаннях гаспадарчых таварыстваў, гандлю i грамадскага харчавання, рэкламы, аховы здароўя — менавiта яны больш за ўсё абмяркоўваюцца ў грамадстве. Да працы над гэтымi законапраектамi прыцягваюцца эксперты, прадстаўнiкi бiзнесу, грамадскiх аб'яднанняў, грамадзяне.


Вiрусная iнфекцыя не паўплывае на якасць распрацоўкi законаў

У гэтым запэўнiў журналiстаў старшыня Пастаяннай камiсii па мiжнародных справах Палаты прадстаўнiкоў Андрэй Савiных.

«Мы рэальныя людзi, працуем у рэальнай сiтуацыi. Канешне, эпiдэмiя каранавiруса робiць пэўны ўплыў i на нашу працу. У прыватнасцi, прынята рашэнне не праводзiць вялiкiх масавых мерапрыемстваў. У любым выпадку мы робiм усё, каб эпiдэмiя нiякiм чынам не паўплывала на якасць нашай бягучай працы i заканатворчай дзейнасцi», — канстатаваў дэпутат.

Нягледзячы на тое што распаўсюджанне каранавiруснай iнфекцыi прытармазiла развiццё мiжнароднай дзейнасцi i планы давялося адкласцi на больш познi тэрмiн, дэпутаты здолеюць кампенсаваць затрымкi, падкрэслiў Андрэй Савiных.

Варвара Марозава

Прэв'ю: Depositphotos.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?