Вы тут

«Паўлiнку» пакажуць анлайн


Легендарную пастаноўку Купалаўскага тэатра «Паўлiнка», гiсторыя якой налiчвае амаль восем дзесяцiгоддзяў, сёння можна будзе паглядзець анлайн: а сёмай гадзiне вечара на вiдэасэрвiсе VOKA адбудзецца прамая трансляцыя непасрэдна са сцэны. «Сусветным паказам» сваёй вiзiтоўкi тэатр адзначыць Мiжнародны дзень тэатра.


«Паўлiнка» з'яўляецца самым папулярным спектаклем Нацыянальнага акадэмiчнага тэатра iмя Янкi Купалы. Упершыню «Паўлiнка» была пастаўлена ў 1944 годзе Львом Лiтвiнавым ва ўмовах эвакуацыi ў Томску i з тых часоў стала адкрываць ледзь не кожны сезон Купалаўскага.

За амаль восемдзесят гадоў галоўную ролю ў пастаноўцы выканала каля дваццацi актрыс. Сёння Паўлiнку будзе iграць Марта Голубева. Таксама на сцэну выйдуць вядомыя акцёры тэатра Марыя Захарэвiч, Павел Харланчук-Южакоў, Андрэй Кавальчук, Алена Сiдарава, Мiкалай Кучыц, Наталля Качаткова, Марына Гардзiёнак, Дзмiтрый Тумас i iншыя.

Спектакль прылiчаны да нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусi. Анлайн-трансляцыю забяспечыць шматкамерная мастацкая здымка з розных ракурсаў — прычынiцца да падзеi можна праз мабiльную прыладу VOKA альбо сайт voka.tv нават без аўтарызацыi. Такiм чынам, «Паўлiнка» будзе даступная ў любым пункце Беларусi i iншых краiн свету. Арганiзатары таксама падрыхтавалi субцiтры на рускай мове.

Паказ адбудзецца пры падтрымцы партнёра 100-га сезона Купалаўскага кампанii «А1».

Вольга МIЦКЕВIЧ

Фота з сайта Купалаўскага тэатра

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.