Вы тут

З панядзелка ў Беларусі рэзка пахаладае


Сёлета вясна нас не песцiць стабiльнасцю. Выгляне сонца — хоць загарай, зацягне неба хмарамi — вось вам i дождж з мокрым снегам. А якiя кантрасныя тэмпературныя амплiтуды на працягу сутак, яны дасягаюць 20 градусаў! Напрыклад, у ноч на сераду ў сталiцы было да мiнус 8 градусаў, а ўдзень — ужо плюс 9 градусаў. Вось i ў суботу спачатку прыгрэе, а потым у панядзелак падмарозiць, паведамляюць спецыялiсты Рэспублiканскага цэнтра па гiдраметэаралогii, кантролю радыеактыўнага забруджвання i манiторынгу навакольнага асяроддзя Мiнпрыроды.


У суботу надвор'е ў краiне працягне фармiраваць вобласць павышанага атмасфернага цiску. Чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер будзе ўсходнi, паўднёва-ўсходнi ўмераны. Тэмпература паветра ўначы — ад мiнус 3 градусаў да плюс 4 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 11—17 цяпла.

Але камфортным надвор'е будзе нядоўга. З нядзелi яно пачне мяняцца. Атмасферны цiск будзе падаць, уладу над надвор'ем у дзённыя гадзiны возьме атмасферны фронт, воблачнасць. Уначы яшчэ будзе без ападкаў, а ўдзень на большай частцы тэрыторыi краiны пройдуць кароткачасовыя ападкi ў выглядзе дажджу, якi будзе пераходзiць у мокры снег. Уначы i ранiцай месцамi — слабы туман. Паўднёва-заходнi вецер зменiцца на паўночна-заходнi, уначы будзе слабы, а ўдзень парывiсты. Уначы тэмпература паветра складзе ад нуля да плюс 5 градусаў. Удзень — ад 3 цяпла па паўночным захадзе да плюс 16 градусаў па паўднёвым усходзе краiны.

Паводле папярэднiх прагнозаў айчынных сiноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня ўмовы надвор'я вызначыць усё тая ж няўстойлiвая халодная паветраная маса, якая паступае з паўночнага захаду Еўропы. Уначы тэмпература паветра будзе ад мiнус 5 градусаў да 2 цяпла, днём — ад нуля да плюс 7 градусаў. Адчуванне холаду ўзмоцнiць парывiсты паўночны вецер. Месцамi пройдуць кароткачасовыя ападкi ў асноўным у выглядзе мокрага снегу, а ў асобных раёнах зямлю i снег накрые. Аўтааматараў папярэджваюць, што на асобных участках дарог магчыма галалёдзiца.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: Depositphotos.com

Загаловак у газеце: Няўтульная вясна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Спрыяльнае навакольнае асяроддзе ствараецца там, дзе над гэтым працуюць на месцах — у гарадскіх мікрараёнах ці на вясковых падворках і вуліцах

Спрыяльнае навакольнае асяроддзе ствараецца там, дзе над гэтым працуюць на месцах — у гарадскіх мікрараёнах ці на вясковых падворках і вуліцах

Маленькі прынц у аднайменнай казцы кожны дзень пачынаў з таго, што прыводзіў у парадак сваю планету. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Чым бы дзіця ні цешылася, абы не плакала. Пажадана, каб нікога да слёз не даводзіла. Але ж бывае па-іншаму.

Грамадства

«Дзякуй за вашу працу! Вы — героі на ўсе часы!»

«Дзякуй за вашу працу! Вы — героі на ўсе часы!»

Як працуюць з COVІD-пацыентамі дзіцячыя ўрачы.

Грамадства

Уступленне ў дарослае жыццё — як выхад у космас

Уступленне ў дарослае жыццё — як выхад у космас

Псiхолаг тлумачыць, чаму паўза пасля заканчэння школы — не трагедыя.