Вы тут

Якiм быць «разумнаму» гораду?


У Нацыянальнай стратэгii ўстойлiвага развiцця Беларусi да 2035 года вялiкая ўвага ўдзяляецца мадэлi эканомiкi будучынi. Яе краевугольным каменем вызначана лiчбавiзацыя. Плануецца, што iнфармацыйныя тэхналогii новага пакалення пранiкнуць ва ўсе без выключэння сферы грамадскага жыцця.


Адзiн з iх складнiкаў — канцэпцыя «разумны горад» — максiмальна зручны для жыцця яго насельнiкаў. Iнфармацыя з соцень тысяч апаратаў паступае ў адзiны «электронны мозг». Як вынiк — кожны жыхар мегаполiса атрымлiвае шмат карысных магчымасцяў.

Напрыклад, «разумныя» тэхналогii неўзабаве з'явяцца на самай загружанай аўтадарозе Беларусi — Мiнскай кальцавой. Начальнiк аддзела арганiзацыi дарожнага руху i дарожнай iнспекцыi УДАI Мiнiстэрства ўнутраных спраў Дзмiтрый Навой зазначыў, што дзякуючы гэтаму ўдасца панiзiць колькасць дарожна-транспартных здарэнняў i, адпаведна, лiк iх ахвяр. Але як жа гэта працуе?

— Уявiм сабе звычайную сiтуацыю. МКАД функцыянуе ў штатным рэжыме, свецяць дынамiчныя дарожныя знакi, якiя паказваюць хуткасць «100», «90»... Але недзе адбылося ДТЗ. Тут жа пачынае збiрацца чарга з аўтамабiляў. Адпаведна, мы выводзiм на табло iнфармацыю пра панiжаную хуткасць — «80», «70». Пры гэтым мы паказваем: наперадзе ўтварыўся затор. Трэба з'ехаць з МКАД у горад. Гэта адбiваецца на бартавых прыладах аўтамабiля i ў смартфоне кiроўцы, — адзначыў Дзмiтрый Навой. — Але толькi гэта зрабiць мала. Калi, скажам, сем тысяч з іх вырашаць з'ехаць у горад, то сам горад мусiць адрэагаваць на гэта i такую колькасць машын прыняць за абмежаваны прамежак часу. Сiтуацыi бываюць розныя, i на з'ездзе перад месцам ДТЗ не заўжды магчыма трапiць у горад. У такiм разе сiстэма павiнна прапанаваць кiроўцам пакiнуць кальцавую аўтадарогу на ранейшых з'ездах. Калi казаць iншымi словамi, то мэта сiстэмы — перанакiраваць транспартныя патокi такiм чынам, каб не ўтварыўся калапс.

Але сёння для смартфонаў ужо iснуюць рашэннi, якiя дазваляюць ацэньваць дарожную сiтуацыю. Прыклад — Яндэкс-карты, на якiх можна паглядзець хуткасць патоку на пэўных участках дарог. У залежнасцi ад гэтага яны падсвечваюцца рознымi колерамi, аналагiчнымi набору на святлафоры, — чырвоным, жоўтым i зялёным. Чым жа прапанаваная ДАI сiстэма будзе лепшая?

— Уладальнiк геаiнфармацыйнага сэрвiсу фiзiчна не можа ведаць, што лiтаральна праз секунду ў цэнтры кiравання аператар або сiстэма ўключыць супрацьзаторавы план. Або, напрыклад, дарогу перакрыюць з-за таго, што па ёй будзе перамяшчацца картэж з гасцямi. Такiм чынам, у наступныя некалькi хвiлiн дарожная абстаноўка можа кардынальна змянiцца. Таму мы маглi б працаваць сумесна ў галiне ўдакладнення iнфармацыi. Напрыклад, ад геаiнфармацыйных сэрвiсаў атрымлiваць звесткi, а iм, у сваю чаргу, перадаваць больш зручныя i актуальныя, — прапанаваў Дзмiтрый Навой. — Цяпер мы звязваемся з уладальнiкамi такiх сэрвiсаў, каб выкарыстоўваць iх iнфармацыю для кiравання рухам. Калi ў нас не атрымаецца гэта зрабiць, то давядзецца самастойна распрацаваць штосьцi падобнае, каб рэалiзаваць падыход для кiравання сiстэмай дарожнага руху. Акрамя таго, мы плануем шырока ўкараняць штучны iнтэлект, прычым на ўсiх стадыях, пачынаючы ад iдэнтыфiкацыi iнцыдэнту i заканчваючы стадыяй, калi ў цэнтры кiравання рухам з вялiкiмi данымi давядзецца працаваць аналiтыцы i прымаць рашэннi.

Выканаўчы дырэктар ААТ «Белiнвестбанк» Таццяна Казачонак прадставiла плацежны сэрвiс i мабiльную праграму «Аплацi», якая дазваляе купiць электронныя бiлеты ў транспарце. Гэтым функцыянал не абмяжоўваецца — у праграме прадстаўлены падарункавыя сертыфiкаты, месенджар, рэалiзавана магчымасць электронных пераводаў. Банк таксама плануе супрацоўнiчаць з прадстаўнiкамi розных ведамстваў для таго, каб пашыраць укараненне лiчбавiзацыi.

Гэтыя навацыi павiнны былi быць прадстаўлены на першым мiжнародным форуме Minsk Smart City Forum 2020. Ён мусiў адбыцца ў сярэдзiне красавiка, але перанесены арыенцiровачна на май-чэрвень.

— Задума форума — сабраць разам усiх удзельнiкаў рынка, якiх мы падзялiлi на тры катэгорыi, — кажа намеснiк старшынi аргкамiтэта Minsk Smart City Forum 2020 Аляксандр Сержановiч. — Гэта прадстаўнiкi дзяржаўных органаў, бiзнесу i эксперты, якiя гатовы падзялiцца замежным досведам. Мы заўважылi, што iснуюць праблемы ў камунiкацыi памiж гэтымi трыма звёнамi. А пра тое, як iх пераадолець, раскажуць госцi з Масквы, Кiева, Алматы, Вiльнюса i фiнскага Тамперэ, якiя ўжо рэалiзуюць шмат элементаў «разумнага горада». Наша мэта — дамагчыся таго, каб беларускiя гарады былi канкурэнтаздольныя ў параўнаннi з iншымi гарадамi свету.

Генеральны дырэктар СТАА «Беларускiя воблачныя тэхналогii» Алег Сядзельнiк расказаў пра гатоўнасць прадставiць шырокай публiцы праект нацыянальнай смарт-платформы. Па факце гэта — тэхналагiчнае рашэнне, якое дазволiць збiраць даныя з усiх патрэбных прылад, захоўваць iх у абароненым асяроддзi. Яны будуць апрацоўвацца i выдаваць аналiтыку. Для гэтага будуць выкарыстоўвацца тэхналогii штучнага iнтэлекту i машыннага навучання.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Фота БЕЛТА

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

На свята Узнясення Крыжа Гасподняга, падчас вячэрняй службы ў Мінскім кафедральным саборы.

Грамадства

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Каб адчуць, чым organіc food адрозніваецца ад звыклых для сучаснага гараджаніна прадуктаў, дастаткова пакаштаваць памідоры ў Савічах і параўнаць іх з таматамі з гіпермаркета.

Грамадства

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

На працягу многіх дзесяцігоддзяў пошта асацыіравалася з традыцыйным наборам паслуг — лістамі, пасылкамі, газетамі, пенсіямі... Але сучасныя тэхналогіі ўсё больш уваходзяць у наш побыт.