Вы тут

Песню бярыце з сабой. Санет


Уільям Шэкспір (1564–1616) — найвялікшы англамоўны паэт і драматург. Аўтар больш чым 38 п'ес, 154 санетаў, чатырох паэм. П'есы Шэкспіра перакладзены на мноства моў свету і ставяцца часцей за творы іншых драматургаў.

Алесь Бадак (нар. у 1966) — вядомы беларускі паэт і пісьменнік, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык. Лаўрэат літаратурнай прэміі «Залаты апостраф». У розныя гады працаваў у літаратурных выданнях, у тым ліку галоўным рэдактарам часопіса «Нёман», першым намеснікам дырэктара Рэдакцыйна-выдавецкай установы «ЛіМ», намеснікам дырэктара Выдавецкага дома «Звязда», галоўным рэдактарам часопіса «Полымя». З 2015 года — дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Аўтар зборнікаў паэзіі «Будзень», «За ценем самотнага сонца», «Маланкавы посах» і іншых.

САНЕТ

Вершы — Уільям ШЭКСПІР,

пераклад — Алесь БАДАК,

музыка — Яўген КСЯНЕВІЧ.


1. Не параўнаеш з сонцам

тыя вочы.

З каралам вусны цяжка

параўнаць.

Раз грудзі — снег,

то гэта снег — уночы.

А ў хмарцы валасоў

маланкі спяць.

Прыпеў:

Але мілей мне тых, каго на словах

Узносіць да нябёс усе гатовы.

2. На твары тым і водбліску

не ўбачыш

Ні белай, ні пунсовай руж, а плоць

Закружыць голаў

водарам гарачым,

Хаця ў духах і лепшы водар ёсць.

 

Прыпеў.

 

3. Той голас — як глыток вады

ў пустыні,

Ды музыку яму не замяніць...

Ну што ж, яна, вядома, не багіня —

Хаця б таму, што ходзіць па зямлі.

Прыпеў.

Выбар рэдакцыі

Культура

Кіно, якога не чакалі — 3. Завяршаем падборку драйвовых беларускіх фільмаў

Кіно, якога не чакалі — 3. Завяршаем падборку драйвовых беларускіх фільмаў

Сфера культуры ярчэй за іншыя паказвае, што калі не працуюць традыцыйныя схемы, прыходзіцца шукаць чорны ўваход. Пошукі часам нараджаюць эксперыменты і выкруты, якія абыходзяць абмежаванні, патэрны і завядзёнку і становяцца найлепшымі знакамі свайго часу. 

Грамадства

Як новыя дасягненні вучоных паляпшаюць якасць жыцця і здароўя чалавека?

Як новыя дасягненні вучоных паляпшаюць якасць жыцця і здароўя чалавека?

Па прагнозах спецыялістаў, не менш як 20 працэнтаў ад аб'ёму тавараў у XXІ стагоддзі будзе за біятэхналогіямі.

Грамадства

Збіраем гардэроб школьніка разам са стылістам

Збіраем гардэроб школьніка разам са стылістам

Пошукі і набыццё «школьнай формы», як па старой звычцы кажуць мамы і таты, — тая яшчэ галаваломка! 

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.