Вы тут

Якiя пытаннi ўздымаюць людзi на асабістых прыёмах


Дэпутат Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу краiны, старшыня Жабiнкаўскага раённага Савета дэпутатаў Анатоль ШАЛТАНЮК у сваёй рабоце вялiкую ўвагу ўдзяляе патрыятычнаму выхаванню моладзi. У маладосцi Анатоль Вiталевiч атрымаў пэўны досвед работы ў маладзёжнай арганiзацыi, i ў стасунках з цяперашняй моладдзю сенатару часам даводзiцца згадваць свае камсамольскiя гады. Так было i на сустрэчы са старшакласнiкамi школы № 3 горада Жабiнкi падчас правядзення адкрытага дыялогу. Пакаленне эпохi iнфармацыйных тэхналогiй здзiвiла сваiмi фiласофскiмi пытаннямi наконт сутнасцi паняцця грамадзянiна краiны, катэгорый патрыятызму i любовi да Радзiмы.


— Кожны з юнакоў i дзяўчат, што маюць у кiшэнях смартфоны з iнфармацыяй пра цэлы свет, цiкавiцца вечнымi паняццямi, такiмi адначасова простымi i складанымi рэчамi, — заўважыў суразмоўнiк. — На гэтай сустрэчы яшчэ раз упэўнiўся, як важна гаварыць з нашымi самымi юнымi грамадзянамi, разважаць разам з iмi, тым самым прывучаць iх думаць i аналiзаваць, а не толькi глытаць iнфармацыю з экрана свайго гаджэта. Парадавала, што юнакi i дзяўчаты актыўна распытвалi пра работу Савета Рэспублiкi. Значыць, цiкавяцца палiтычнай сiстэмай краiны, якую iм давядзецца выстройваць i ўдасканальваць у будучым.

З моладдзю заўсёды камунiкаваць цiкава, падкрэслiў Анатоль Вiталевiч.

А вось з iх бацькамi, дзядулямi, бабулямi сенатару даводзiцца вырашаць дарослыя пытаннi. Паводле слоў сенатара, найбольш зваротаў грамадзян падчас прыёмаў па-ранейшаму датычацца добраўпарадкавання тэрыторый. Просяць паспрыяць задуме падсыпаць дарогi, усталяваць яшчэ адзiн лiхтар на вулiцы цi мадэрнiзаваць лiнiю электраперадач.

Дарэчы, пытанне аб рэканструкцыi лiнii ўзнiкла, калi на прыём прыйшла пенсiянерка з вёскi Новыя Дворы. Жанчына пажадала набыць электрычны кацёл для ацяплення дома. Але ва ўстаноўцы абсталявання ёй адмовiлi, бо лiнiя электраперадач не адпавядае сучасным патрабаванням бяспекi. Iншымi словамi, трэба цягнуць новую лiнiю, каб напружання хапала на электракацёл. Дакументы ў выглядзе дэпутацкага запыту накiраваны ў электрасеткi. Ёсць вялiкая iмавернасць, што гэтую работу ўключаць у план на наступны год.

А вось заяўнiкам з вёскi Падлессе ўдалося дапамагчы аператыўна. Жыхары вёскi прасiлi, каб маршрутка Брэст—Хмелева заязджала ў iхнюю вёску. Зварот быў накiраваны ў Брэсцкi аўтобусны парк, i маршрут працягнулi яшчэ на пяць кiламетраў. Такiм чынам, у выхадныя днi маршрутка забярэ людзей i з Падлесся.

Па вынiках аднаго звароту ўдалося раскрыць непаразуменне. Да сенатара звярнулася цешча жыхара райцэнтра — яму налiчылi падатак за гараж, якога... той не мае. Пасля разбораў i высвятленняў аказалася, што гаспадар гаража — поўны цёзка названага грамадзянiна, а першы плацiў падатак за чужы гараж. Падатковая iнспекцыя прынесла прабачэннi грамадзянiну, службовыя асобы абяцалi ў найблiжэйшы час правесцi пераразлiк i вярнуць грошы, якiя былi выплачаны без усякiх падстаў.

А нядаўна прыйшла жанчына з пытаннем адначасова да сенатара i старшынi райсавета. Яна цiкавiлася, што робiцца канкрэтна ў Жабiнцы для прафiлактыкi каранавiруса. Пенсiянерка выказала сваю заклапочанасць сiтуацыяй з распаўсюджваннем небяспечнай iнфекцыi i папрасiла рэалiзаваць сваё права на атрыманне iнфармацыi. Жанчына пыталася, дзе будуць размяшчаць людзей у выпадку захворвання, цi хапае ў раённай бальнiцы неабходнага абсталявання. Для адказу на пастаўленыя пытаннi запрасiлi прадстаўнiка цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii, а яшчэ паказалi матэрыялы, апублiкаваныя на гэты конт у раённай газеце. Аказалася, што некаторыя аспекты ўзнятых праблем ужо былi растлумачаныя ў раённай прэсе.

Святлана ЯСКЕВIЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.