Вы тут

У Беларусі ў большасці пацыентаў з COVID-19 хвароба ідзе лёгка або бессімптомна


Большасць выпадкаў каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у Беларусі маюць лёгкі або бессімптомны ход хваробы, заявіла намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".


Фота: pixabay.com

"Міністэрства аховы здароўя валодае абсалютна ўсёй інфармацыяй, якая на гэты час ёсць: і па колькасці абследаваных, і па колькасці выяўленых выпадкаў, і па стане здароўя кожнага з гэтых пацыентаў, - сказала Алена Богдан. - Асноўная маса пацыентаў, у якіх выяўлены COVID-19, маюць бессімптомны ход або абсалютна невыразнае клінічнае праяўленне рэспіраторнага характару".

Штодзень аналізуюцца запасы масак, засцерагальных касцюмаў, лекавых сродкаў. Прычым калі раней па лякарствах запас быў створаны на 3-4 месяцы, то на сёння па асноўных пазіцыях ён складае як мінімум 6 месяцаў.

"Сітуацыя з'яўляецца поўнасцю кантралюемай", - падкрэсліла намеснік міністра.

Таксама яна пракаменціравала інфармацыю агенцтва Bloomberg пра нібыта 22 выпадкі смерці ад каранавіруса ў Беларусі. "У нашых медыцынскіх установах ад інфекцыі COVID-19 на сёння ніхто не памёр. Заканамернае пытанне: якой крыніцай інфармацыі карыстаецца Bloomberg", - адзначыла яна.

Амерыканскае агенцтва Bloomberg сёння раніцай выдала фэйк аб смяротных выпадках ад каранавіруса ў Беларусі. Праз пару гадзін агенцтва заўважыла сваю памылку, але замест абвяржэння інфармацыі проста паправіла яе ў тым жа матэрыяле.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.