Вы тут

Качанава: важна дайсці да кожнага пажылога чалавека і прапанаваць яму дапамогу


Важна дайсці да кожнага пажылога чалавека і даведацца, якая дапамога яму патрэбна. Такую задачу ў час рабочай паездкі ў Ашмянскі раён паставіла старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава, перадае БелТА.


Яна сустрэлася з дэпутацкім корпусам Гродзенскай вобласці, у цэнтры ўвагі былі актуальныя пытанні развіцця рэгіёну. Перад гэтым спікер наведала мясцовыя прадпрыемствы і цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ашмянскага раёна.

"У цэнтры ўвагі знаходзіцца выкананне даручэнняў кіраўніка дзяржавы. Адно з іх датычыцца і ўважлівага стаўлення да пажылых людзей, якім у цяперашняе час важна пабыць дома", - адзначыла Наталля Качанава. Гаворка, падкрэсліла яна, пра дастаўку пажылым на дом прадуктаў харчавання, медыкаментаў, аказанні іншай дапамогі. Важна, што да гэтай працы падключыліся не толькі цэнтры сацабслугоўвання, але і валанцёры з ліку моладзі, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый.

"Пры гэтым пажылыя людзі часта вельмі сціплыя, яны не хочуць некага прасіць, турбаваць. Таму важна дайсці да кожнага, даведацца, у чым ён мае патрэбу. Калі ёсць дзеці, родныя, якія могуць даставіць усё неабходнае, - гэта добра. У адваротным выпадку трэба дапамагчы і зберагчы", - адзначыла Наталля Качанава.

На яе думку, у Ашмянскім раёне, дзе пражываюць больш за 8 тыс. пенсіянераў, гэта работа пастаўлена на належным узроўні. Трэба, каб так было і ў іншых раёнах. У час сустрэчы з дэпутацкім корпусам рэгіёну Наталля Качанава заклікала народных абраннікаў актыўна ўключыцца ў аказанне садзейнічання пажылым людзям. Бо менавіта дэпутаты добра ведаюць свае раёны, акругі, разумеюць, дзе неабходная дапамога.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?