Вы тут

Беларускія спартсмены будуць трэніравацца на радзіме ў сувязі з пераносам Алімпіяды


У сувязі з рашэннем МАК аб пераносе Алімпійскіх гульняў у Токіо беларускія спартсмены мяняюць свае трэніровачныя планы. Аб гэтым БелТА расказаў прэс-сакратар Міністэрства спорту і турызму Уладзімір Несцяровіч.


Паводле яго слоў, у цяперашні час на замежных вучэбна-трэніровачных зборах у розных кутках планеты знаходзяцца каля ста беларускіх атлетаў. Мінспорту прыкладае ўсе намаганні, каб яны ў самыя бліжэйшыя дні вярнуліся на радзіму. Штодня ў органы санітарнага кантролю і Дзяржаўны памежны камітэт накіроўваецца інфармацыя па кожнаму спартсмену і сябру спартыўнай дэлегацыі, якія прыбываюць з-за мяжы. Усе праходзяць праверку на наяўнасць каранавіруса. Прадстаўнікі цэнтраў алімпійскай падрыхтоўкі сустракаюць кожнага і адпраўляюць на каранцінныя мерапрыемствы.

Ужо вызначаныя 4 базы, дзе прадугледжаны санітарна-эпідэмічны рэжым, медыцынская рэабілітацыя і назіранне за спартыўнымі дэлегацыямі. Для ўсіх усталяваны абавязковы каранцін на 14 дзён. Выезды за мяжу на вучэбна-трэніровачныя зборы і спаборніцтвы часова забароненыя, сказаў Уладзімір Несцяровіч. Ён таксама падкрэсліў, што ў Беларусі для спартсменаў створаны ўсе неабходныя ўмовы для якаснага трэніровачнага працэсу, таму праблем з падрыхтоўкай да спаборніцтваў няма, спартыўная інфраструктура дазваляе прадстаўнікам ўсіх відаў праводзіць паўнавартасныя заняткі.

У цяперашні час 72 беларускія атлеты, якія прадстаўляюць 15 відаў спорту, выканалі кваліфікацыйныя патрабаванні і нарматывы, якія даюць права выступіць на Алімпіядзе ў Токіо. Пакуль адборачныя турніры да Гульняў прыпыненыя ў сувязі з распаўсюджваннем COVID-19, а пасля іх аднаўлення беларусы маюць намер заваяваць яшчэ некалькі дзясяткаў алімпійскіх квот, адзначыў прэс-сакратар Мінспорту.

Як паведамлялася, ХХХII летнія Алімпійскія гульні, якія павінны былі прайсці ў японскай сталіцы з 24 ліпеня па 9 жніўня 2020 года, былі перанесены на год з-за пандэміі каранавіруса. Новыя тэрміны правядзення Алімпіяды будуць названы пазней.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Урачы па ўсiм свеце запусцiлi флэшмоб #StayAtHome.

Грамадства

Хто паставiць кропку ў спрэчцы вакол пакупкі за адну базавую?

Хто паставiць кропку ў спрэчцы вакол пакупкі за адну базавую?

Ранейшы ўласнiк цяпер звярнуўся ў суд i патрабуе вярнуць будынак.

Культура

Віктар Капыцько: У нашых прыдворных тэатрах ставіліся оперы, напісаныя тут, а не дзе-небудзь у Італіі

Віктар Капыцько: У нашых прыдворных тэатрах ставіліся оперы, напісаныя тут, а не дзе-небудзь у Італіі

Віктар з'яўляецца аўтарам опер, сімфоній і кантат, яго музыка гучыць у розных кутках свету, а ў Беларусі з ім працуюць найлепшыя выканаўцы.

Культура

Дарогамі Славы. Простыя вяскоўцы

Дарогамі Славы. Простыя вяскоўцы

Уладзiмiр Амельяновiч і Апанас Кляцко.