Вы тут

Расійскі самалёт Су-27 упаў у Чорнае мора


Расійскі самалёт Су-27, па папярэдніх дадзеных, зваліўся ў акваторыі Чорнага мора пры правядзенні планавых палётаў. Пра гэта паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Мінабароны Расіі.


У ведамстве ўдакладнілі, што знішчальнік знік з экранаў радараў над акваторыяй Чорнага мора ў 50 кіламетрах ад Феадосіі ў Крыме. Гэта адбылося ўвечары, каля 20:10, 25 сакавіка. Праз хвіліну быў зафіксаваны сігнал аварыйнага радыёмаяка ў гэтым раёне.

Да месца, дзе зафіксаваны сігнал, накіраваны малы супрацьлодкавы карабель, самалёт Ан-26, верталёт Мі-8 і грамадзянскія судys. Пошукі ўскладняюцца цяжкімі метэаўмовамі.

Су-27 - расійскі шматмэтавы высокаманеўраны ўсенадворны знішчальнік-перахопнік. Ён прызначаны для вядзення далёкага і блізкага паветранага бою, перахопу і знішчэння пілатуемых і беспілотных самалётаў над сваёй тэрыторыяй, а таксама забеспячэння дзеянняў сіл флота на выдаленні 300-400 кіламетраў ад берагавой рысы.

Прэв'ю: РИА Новости

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».