Вы тут

Купалаўскі тэатр будзе паказваць спектаклі анлайн. Адзін тыдзень


Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы ўпершыню арганізуе праект “Тыдзень Купалаўскага online”. На працягу тыдня, з 27 сакавіка па 2 красавіка, гледачы змогуць паглядзець адну прамую трансляцыю спектакля і некалькі запісаў.


Як адзначыў генеральны дырэктар Купалаўскага тэатра Павел Латушка, “праект мае мэту стварыць дадатковыя магчымасці для прагляду максімальна шырокай аўдыторыяй (аматарамі беларускага тэатральнага мастацтва, беларускай дыяспарай, грамадзянамі Беларусі, якія па розных абставінах затрымаліся за мяжой, і замежнымі грамадзянамі, якія цікавяцца тэатральным мастацтвам) пастановак галоўнага драматычнага тэатра краіны”. На працягу тыдня гледачы змогуць убачыць шэраг рэпертуарных спектакляў Купалаўскага тэатра нават не выходзячы з дому. Прагляд спектакляў у сетцы інтэрнэт будзе даступны з камп’ютэраў і мабільных прыладаў абсалютна бясплатна без тэрытарыяльных абмежаванняў.

Старт праекта запланаваны на 27 сакавіка, у Міжнародны дзень тэатра. У гэты вечар на Галоўнай сцэне тэатра будзе паказана візітоўка Купалаўскага тэатра, спектакль “Паўлінка”.

Спасылкі на online-трансляцыю і прагляд запісаў спектакляў будзе даступны на сайце kupalauski.by і ў сацыяльных сетках таэтра.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».