Вы тут

У БРСМ — маладыя людзі, якіх вабяць iмклiвае жыццё, чарговыя сустрэчы i новыя сябры


Гэтых маладых людзей вабяць iмклiвае жыццё, чарговыя сустрэчы i новыя сябры... Дзiяна Бурмiч i Кiрыл Громаў увайшлi ў сотню найлепшых актывiстаў БРСМ сталiцы, уганараваных нядаўна штогадовай гарадской прэмiяй «За Дело» за ўнёсак у дзейнасць Саюза моладзi па вынiках мiнулага года. Давайце блiжэй пазнаёмiмся з героямi i iх справамi.


У БРСМ Дзіяна са школы, была там сакратаром пярвiчнай арганiзацыi. Дзяўчыне падабалася дапамагаць у падрыхтоўцы розных конкурсаў i праграм, камунiкаваць з людзьмi. Ужо студэнткай працягвала ўдзельнiчаць у розных праектах, што арганiзоўваў БРСМ яе ВНУ. Любiмая акцыя — «Аднаўленне святынь Беларусi». Акрамя таго, што Дзiяна атрымала персанальную ўзнагароду, яна была адным з арганiзатараў мерапрыемства i ўручала прэмii iншым актывiстам.

— Для мяне кожнае заданне — гэта нешта новае, а значыць, i цiкавае. Самым незвычайным, хутчэй за ўсё, было прыбiраць стадыён «Дынама» пасля II Еўрапейскiх гульняў. Гэта работа ў камандзе, i я адчуваю сябе крута ў якасцi арганiзатара, — кажа дзяўчына.

Дзiяна вучыцца на настаўнiка пачатковых класаў на трэцiм курсе Беларускага дзяржаўнага педагагiчнага ўнiверсiтэта iмя Максiма Танка, але ўжо цяпер паралельна працуе ў Мiнскiм гарадскiм камiтэце БРСМ.

Кiрыл у Саюзе моладзi таксама са школьных гадоў, калi ахвотна браўся за арганiзацыю любой вечарыны. Самым буйным конкурсам, у якiм удзельнiчаў хлопец, стаў праект «Студэнт года — 2019».

— Тады на рэспублiканскiм этапе я заняў трэцяе месца. Гэта быў для мяне самы запамiнальны праект БРСМ... За што канкрэтна далi прэмiю — дакладна адказаць не магу, таму што нашы справы — гэта мноства праектаў, конкурсаў, арганiзаваных мерапрыемстваў i шмат чаго яшчэ, — падзялiўся юнак.

Кiрыл вучыцца на другiм курсе Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта культуры i мастацтваў, вывучае сацыяльна-культурную дзейнасць. Далей хлопец плануе звязаць сваё жыццё са сцэнай, у будучым марыць быць артыстам i працуе над гэтым ужо цяпер:

— Навыкi, набытыя ў праектах БРСМ, дапамагаюць мне раскрываць сябе, знаходзiць новыя якасцi i карыстацца гэтым у розных сiтуацыях.

Кацярына КАСЦЕВІЧ, студэнтка IV курса факультэта журналiстыкi БДУ

Загаловак у газеце: Па справах — i ўзнагарода

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?