Вы тут

У Беларусі зафіксавана 86 выпадкаў заражэння каранавірусам


На сённяшні дзень у Рэспубліцы Беларусь праведзена каля 23 тыс. тэстаў на COVID-19, паведаміла Міністэрства аховы здароўя ў Тэлеграм-канале.


На сённяшні дзень ужо выпісаны або рыхтуюцца да выпіскі 29 пацыентаў. Раней у іх тэст на COVID-19 даваў станоўчы вынік. У працэсе назірання і лячэння атрыманыя адмоўныя вынікі тэстаў. Працягваецца медыцынскі кантроль і лячэнне 57 пацыентаў.

Яшчэ па двух пацыентах спецыялісты праводзяць дадатковую праверку ў сувязі з неадназначнасцю атрыманых вынікаў.

Да таго папярэднія лічбы агучваліся ў панядзелак. Паводле Міністэрства аховы здароўя, тады быў зарэгістраваны 81 выпадак заражэння каранавірусам.

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?