Вы тут

Шчучынскі раён — найлепшы для бізнесу за 2019 год


Шчучынскі раён прызнаны найлепшым раёнам для бізнесу за 2019 год у рэспубліканскім конкурсе канфедэрацыі прадпрымальнікаў

У райвыканкаме паведамілі, што ў хуткім часе тут пачне будавацца значнае прыватнае сельскагаспадарчае прадпрыемства. Цяпер вядзецца работа па вызначэнні зямельнага ўчастка. І гэта не адзіны буйны праект, які прыйшоў у раён: не так даўно з'явілася адно з самых магутных у краіне прадпрыемстваў па вытворчасці малочных канцэнтратаў, пачаў дзейнічаць лагістычны цэнтр, летась запушчана буйная фабрыка грыбоў. Пра тое, як вядзецца работа па ўтрыманні інвестараў, гутарым са старшынёй Шчучынскага райвыканкама Аляксеем Садоўскім.


— Аляксей Валянцінавіч, які алгарытм узаемадзеяння з бізнесам вызначаны ў раёне? Пэўна, ёсць і свае падыходы ў рабоце з тымі, хто гатовы ўкласці сродкі ў эканоміку рэгіёна?

— Па-першае, інвестар павінен давяраць рэгіёну. Няма інвестара, які прыходзіць і кажа: вось вам грошы, дайце мне зямлю, я прыйду і пабудую там вытворчасць ці які іншы аб'ект. Пакуль ён усё не падлічыць, не ўбачыць, што тут заробіць, ніводзін інвестар не прыйдзе, гэта не дабрачынныя арганізацыі. Работа з інвестарамі — гэта працэс доўгатэрміновы, які працягваецца не месяц, не два і нават не год. Сёння мы робім тое, што атрымае вынік праз 2-3 гады.

Па-другое, трэба стварыць такія ўмовы, каб ён мог зарабіць. І калі інвестар убачыць, што будзе мець рэнтабельнасць і прыбытак, ён пачне прыглядацца больш пільна, размова прыме прадметны кірунак. Што, у сваю чаргу, мы можам прапанаваць? У нас ёсць і працоўныя рэсурсы, і падатковыя льготы, ёсць разуменне і дапамога з боку ўлад, дапамога і суправаджэнне першых крокаў гэтага прадпрыемства. Калі гэтага не будзе, інвестар не прыйдзе — гэта адназначна.

— Шчучынскі раён з'яўляецца прыкладам для многіх раёнаў па вядзенню бізнесу. Пра гэта сведчыць і перамога ў рэспубліканскім конкурсе. Ці складана трымаць такую высокую планку?

— Раён развіваецца дынамічна. Кожны год з'яўляюцца новыя прадпрыемствы, а гэта рабочыя месцы, зарплата, гэта нашы людзі, якія не едуць за мяжу, а працуюць дома. На гэты год таксама ёсць пэўныя напрацоўкі. У хуткім часе пачне будавацца яшчэ адно значнае прыватнае прадпрыемства. Нам трэба працягваць рабіць тое, што пачалі.

Умовы для інвестараў створаны. Калі з'яўляецца на гарызонце інвестар, на працягу апошніх гадоў мы проста водзім яго за руку. Так працуюць усе службы. Інвестар, які прыходзіць сюды, разумее, што яму не спатрэбіцца бегаць па кабінетах, напрыклад, для афармлення зямельнага ўчастка ці падключэння электраэнергіі. Гэта вырашаецца хутка за сталом перагавораў. Мы нават сумесна з інвестарам вывучаем кваліфікацыю рабочай сілы, калі ідзе гаворка пра высокатэхналагічнае прадпрыемства.

— Сёння мала хто з кіраўнікоў раёнаў скажа, што ў іх стаіць чарга з інвестараў. І вам, пэўна, таксама трэба дзесьці гэтаму вучыцца. Як ідзе гэты працэс?

— Мы збіраем напрацоўкі паўсюдна. Калі бачым цікавы вопыт, хоць нават нейкі штрых, абавязкова яго разгледзім у сябе. Маем стасункі з польскім горадам-пабрацімам, а таксама са Шчучынам. Мы бачым, што там для інвестараў створаны спрыяльныя ўмовы, імкнёмся да таго, каб стварыць адпаведную інфраструктуру. Тут ёсць над чым працаваць, і гэта нашы планы на будучыню. Распрацоўваем пляцоўкі, каб было зручнае размяшчэнне, пракладваем інжынерныя сеткі... Ну і чалавечы фактар — яго ніхто не адмяняў. Расказваем, чаму выгадна рабіць у нас, а не яшчэ дзе-небудзь, тлумачым, што тут будуць камфортныя ўмовы.

— Відавочна, што адміністрацыя раёна і адпаведныя службы працуюць як каманда аднадумцаў. Гэта сапраўды так?

— Можна прыгадаць прыказку, што адзін у полі не воін. Але мала мець проста каманду аднадумцаў — важна, каб гэта была каманда прафесіяналаў. І нават калі нешта мяняецца — спецыялісты ці кіраўніцтва, — усе павінны разумець, што ўзяты курс павінен працягвацца. Безумоўна, яго можна скарэкціраваць, але разварочваць карабель нельга. Бо, як правіла, планы складаюцца на некалькі гадоў наперад.

— У прыцягненні інвестара важны складнік — працоўныя кадры. Іх дэфіцыт — праблема агульная, асабліва ў раёне. Чула, што ў вас распрацавана праграма па жыллёвай забудове. Што гэта за праект?

— Ідзе распрацоўка праекта забудовы дамоў сядзібнага тыпу. І ўжо ёсць напрацоўкі. Калі мы зможам укласціся ў тыя сродкі, якія выдзяляюцца, праз год маштабы гэтага будаўніцтва будуць значна шырэйшыя. Пакуль у жыллёвым будаўніцтве ёсць пэўныя нестыкоўкі. Банк выдзяляе крэдыт, меншы, чым каштуе кватэра. Не ў кожнай маладой сям'і ёсць багатыя сваякі, каб пакрыць гэту розніцу. Таму ідзём па шляху зніжэння кошту. Як выйсце — дамы сядзібнага тыпу. І для сучасных маладых сем'яў гэта актуальна.

Загаловак у газеце: Як трэба ствараць прывабныя ўмовы для інвестара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.