Вы тут

Сацыяльная служба даставіць адзінокім пажылым людзям і людзям з інваліднасцю прадукты харчавання і лекі


Сацыяльная служба даставіць адзінокім пажылым людзям і людзям з інваліднасцю прадукты харчавання і лекі. Пра гэта заявіла на брыфінгу міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына КАСЦЕВІЧ.


ctv.by

Пажылыя людзі і людзі з інваліднасцю маюць патрэбу ў дадатковай абароне ад вірусных захворванняў, асабліва ў сувязі з распаўсюджваннем COVІD-19. Медыкі заклікаюць іх, і асабліва тых, у каго ёсць хранічныя захворванні, па магчымасці не выходзіць з дому. Сацыяльныя службы, у сваю чаргу, гатовыя аказаць людзям неабходную дапамогу па дастаўцы ежы, лекаў і прадметаў першай неабходнасці, сказала міністр працы і сацыяльнай абароны.

Дапамогу акажуць сацыяльныя работнікі і валанцёры, што будуць прыцягвацца тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (ТЦСАН). Такіх цэнтраў у краіне 146, яны ёсць у кожным раёне краіны.

Куды звяртацца?

Адзінокі пажылы чалавек ці інвалід, які мае патрэбу ў дапамозе, павінен звярнуцца ў свой тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

У кожным ТЦСАН для гэтай мэты вызначаны асобны тэлефонны нумар. Нумары тэлефонаў размешчаны на сайтах Міністэрства працы і сацабароны, камітэтаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, тэрытарыяльных цэнтраў. Тэлефанаваць можна штодня (у тым ліку і ў выхадныя дні) з 9.00 да 18.00. Паслуга дастаўкі будзе цалкам бясплатная.

Разам з тым у Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны падумалі і пра тое, каб засцерагчы нашых старых ад магчымых махляроў. Так, па словах Ірыны Касцевіч, сацыяльныя службы будуць адразу паведамляць, калі, у які час прыйдзе сацработнік або валанцёр, а таксама яго прозвішча, імя і імя па бацьку. Ён абавязкова будзе мець пры сабе дакумент, які сведчыць асобу. У тэрытарыяльных цэнтрах таксама будуць старацца, каб сацработнік, які першапачаткова аказаў паслугу дастаўкі, быў па магчымасці замацаваны за пажылым чалавекам на ўвесь час яе дзеяння.

Пры гэтым ніякіх лішніх бюракратычных замарочак не прадбачыцца: дагавор на аказанне паслугі складацца не будзе, проста работнік разам з пакупкамі аддасць пажылому чалавеку ўсе чэкі.

Адзначыла міністр і тое, што сацыяльныя работнікі і валанцёры, якія ўжо пачынаюць выязджаць па заяўках на дом, забяспечаны медыцынскімі маскамі, пальчаткамі, растворамі для дэзінфекцыі рук. Акрамя таго, яны два разы на дзень вымяраюць тэмпературу цела: да пачатку рабочага дня і ў канцы.

Ёсць пытанні?

Калі ў вас узнікла праблема ў сувязі з аказаннем гэтай паслугі, вы можаце расказаць аб ёй па нумарах, названых ніжэй (калі ласка, не блытайце гэтыя тэлефоны з гарачымі лініямі, па якіх можна замовіць прадукты і лекі на дом).

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны — (8 017) 222 49 29.

Камітэт па працы, занятасці, сацыяльнай абароне Брэсцкага аблвыканкама — (80162) 21 10 17.

Камітэт па працы, занятасці, сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама — (8 0212) 65 42 64.

Камітэт па працы, занятасці, сацыяльнай абароне Гомельскага аблвыканкама — (8 0232) 75 77 12.

Камітэт па працы, занятасці, сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама — (8 0152) 74 35 94, 77 03 49.

Камітэт па працы, занятасці, сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама — (8 0222) 25 07 05.

Камітэт па працы, занятасці, сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама — (8 017) 302 68 23.

Камітэт па працы, занятасці, сацыяльнай абароне Мінска — (8017) 396 55 26, 373 04 76.

Званкі прымаюцца з 9.00 да 18.00 у рабочыя дні.

Святлана БУСЬКО

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.