Вы тут

Пахаладанне будзе нядоўгае. На выхадных — ужо да плюс 17


Халодны шырокі антыцыклон, які нямецкія метэаролагі назвалі «Юргенам», фарміраваў надвор'е ў большасці краін Еўропы, у тым ліку і ў Беларусі. Яго цэнтр ужо наблізіўся да нашых межаў. Тэмпература паветра ўначы на панядзелак па краіне была 4–8 градусаў марозу, на метэастанцыі Бабруйск — мінус 10 градусаў. А істотна пацяплее ў нас толькі ў канцы гэтага тыдня, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Пакуль жа на працягу гэтага тыдня надвор'е застанецца пад уплывам антыцыклону. Калі цэнтр яго перамесціцца на еўрапейскую частку Расіі, разам з ім сыдзе і арктычны холад, а Беларусь апынецца на яго цяплейшай заходняй ускраіне. У сераду будзе малавоблачна і без ападкаў. Вецер прагназуецца слабы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да мінус 10 градусаў, месцамі — да 11–13 марозу. Удзень будзе 5–10 цяпла.

Чакаецца невялікая воблачнасць без ападкаў і ў чацвер. Вецер пераменных напрамкаў, слабы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да мінус 8 градусаў, месцамі — да 10 марозу. Удзень — ад плюс 8 да плюс 13 градусаў. Крайні дзень начнога марознага холаду чакаецца ў пятніцу. Будзе невялікая воблачнасць, пераважна без ападкаў. Вецер заходні, паўднёва-заходні ўмераны. Уначы — ад мінус 1 да мінус 6 градусаў, па паўночным усходзе — да мінус 7 — мінус 9 градусаў. А вось удзень стане камфортна — 10–15 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у суботу без ападкаў. Вецер — паўночна-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 градусаў да 1 цяпла, пры праясненнях — да 6 марозу. Удзень будзе трымацца ад плюс 11 градусаў да плюс 17 градусаў. Сонечнае надвор'е без ападкаў чакаецца і ў нядзелю. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус

2 да плюс 3 градусаў, удзень — ад плюс 12 да плюс 17 градусаў. Вясна!

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: superfotooboi.ru

Загаловак у газеце: Нас «Юрген» астудзіць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Стаўленне «выкарыстаў — выкiнуў» трэба мяняць на «адсарцiраваў — перапрацаваў»

Стаўленне «выкарыстаў — выкiнуў» трэба мяняць на «адсарцiраваў — перапрацаваў»

Пахаванне адходаў — самы просты i танны спосаб пазбавiцца ад iх, аднак ён шкодзiць наваколлю i здароўю чалавека.

Грамадства

Новы кантэнт для лета. Чым заняць дзяцей на 92 днi

Новы кантэнт для лета. Чым заняць дзяцей на 92 днi

У перыяд летніх канікулаў для школьнiкаў i студэнтаў падрыхтаваны розныя цiкавыя мерапрыемствы, у тым лiку шмат з iх — анлайн. 

Грамадства

З першых вуснаў: ад чаго трэба абараняць дзяцей? Адказваюць самі малыя

З першых вуснаў: ад чаго трэба абараняць дзяцей? Адказваюць самі малыя

Дзеці «звяздоўцаў» адказалі вусна, пісьмова, друкавана і нават у малюнках.