Вы тут

Як i калi эканомiць электраэнергiю


Пяць тарыфных сiстэм, кожная з якiх мае двух- або трохзонныя тарыфы, — так выглядае цяперашняя сiтуацыя з разлiкам за электраэнергiю. А сёлета з'явiлася яшчэ i сезонная дыферэнцыяцыя. Выбраць для сябе найбольш прыдатны варыянт чалавек можа толькi пры наяўнасцi электроннага лiчыльнiка. Набыць яго можна самастойна, заплацiўшы каля 50 долараў, або дачакацца, пакуль да 2023 года стары лiчыльнiк, якi ёсць у кожнай хаце, бясплатна заменяць сучасным супрацоўнiкi Белэнерга (дарэчы, у многiх вясковых дамах iх ужо планава памянялi). Пра цэны i магчымасцi аплаты электраэнергіі расказалi эксперты.


Дадатковая дыферэнцыяцыя тарыфаў (з 1 студзеня 2020-га) дазваляе людзям, зыходзячы са сваiх звычак i ладу жыцця, самiм выбраць тую тарыфную сiстэму, якая дасць магчымасць мiнiмiзаваць расходы на электраэнергiю, заўважыў Вiктар ЖЫТКЕВIЧ, начальнiк упраўлення збыту энергii Белэнерга.

Да 2023 года Белэнерга мяркуе за свой кошт мадэрнiзаваць усе прыборы ўлiку электраэнергii шляхам замены iндукцыйных лiчыльнiкаў новымi электроннымi. Цяпер з 4,6 мiльёна лiчыльнiкаў электраэнергii ў краiне 60 % ужо электронныя, а iндукцыйныя забароненыя для ўстаноўкi — пры новым будаўнiцтве цi капрамонце ўсталёўваюць ужо толькi электронныя.

Тарыфы на электраэнергiю падзяляюцца на наступныя катэгорыi

1. Аднаставачны тарыф на электраэнергiю ў дамах i кватэрах, якiя абсталяваны электрычнымi плiтамi, складае 16,16 капейкi за 1 кВт·г. Двухзонны тарыф для гэтай катэгорыi дапускае мiнiмальны памер з 22 гадзiн ночы да 17 гадзiн наступнага дня — 11,31 капейкi, а ў час максiмальных нагрузак з 17 да 22 гадзiн утрая вышэйшы — 32,32 капейкi. Жыхары дамоў з электраплiтамi могуць разлiчвацца таксама па трохзонных тарыфах: з 23 гадзiн ночы да 6 ранiцы электраэнергiя будзе каштаваць 9,7 капейкi, пры максiмальнай нагрузцы з 17 вечара да 22.00 — 29,09 капейкi.

У астатнi час сутак — з 6 ранiцы да 17 вечара  — 11,31 капейкi.

2. Другая група тарыфаў прадугледжана для людзей, якiя выкарыстоўваюць электраэнергiю для ацяплення i гарачага водазабеспячэння з далучанай (сумарнай) магутнасцю электранагравальнiка, большай за 5 кВт. За электраэнергiю для абагрэву i ацяплення ў гэтай катэгорыi можна плацiць па двухзонным тарыфе. У час мiнiмальных нагрузак з 23 ночы да 6 ранiцы — 11,09 капейкi, а з 6 ранiцы да 23 ночы — 20,59 капейкi.

3. У дамах i кватэрах, дзе ўсталяваны электраплiты, аднак адсутнiчаюць сiстэмы цэнтралiзаванага цепла- i газазабеспячэння, а таксама няма асобнага (дадатковага) прыбора ўлiку расходавання электраэнергii на ацяпленне i падагрэў вады, з гэтага года дзейнiчаюць сезонныя тарыфы. З 1 студзеня да 31 мая аднаставачны тарыф складае 8,09 капейкi, а з 1 чэрвеня да 31 снежня — 8,34 капейкi. Гэтыя сумы можна таксама выплачваць па двухзонных тарыфах згодна з часам. Да лета з 23 да 6 гадзiн гэта будзе 5,66 капейкi, а ў астатнi час сутак — 10,52 капейкi.

А вось з 1 чэрвеня цана падымецца з 23 ночы да 6 ранiцы да 5,84 капейкi, а ў iншыя гадзiны — да 10,84 капейкi.

4. У дамах, дзе адсутнiчае цэнтралiзаванае цепла-, газа- і гарачае водазабеспячэнне, — ёсць асобны (дадатковы) прыбор iндывiдуальнага ўлiку расходу энергii на ацяпленне i гарачае водазабеспячэнне, тарыф на электраэнергiю таксама сезонны. З 1 студзеня да 31 мая — 3,35 капейкi за 1 кВт·г, а з 1 чэрвеня да 31 студзеня — 3,74.

— Гэтая тарыфная група вельмi прывабная, але трэба разумець, што яна — для iндывiдуальнай забудовы, дзе ў дамах няма газа- i водаправоду, цэнтральнага ацяплення, — падкрэслiў Вiктар Жыткевiч. — Калi чалавек хоча выкарыстоўваць электраэнергiю для падагрэву вады, яму трэба ўсталяваць асобны прыбор улiку энергii, якая расходуецца на гэтыя мэты. У тым жа доме электраэнергiя, затрачаная для ацяплення i на работу бытавой тэхнiкi, разлiчваецца па iншым прыборы ўлiку.

5. Аднаставачны тарыф на электраэнергiю ў дамах з газавымi плiтамi — 19,01 капейкi. У гэтай катэгорыi электрычнасць можна аплачваць па двухзонным тарыфе: з 22 да 17 — 13,31 капейкi, з 17 да 22 — 38,02 капейкi. А можна па трохзонным: з 23 да 6 — 11,41 капейкi, з 17 да 23 — 34,22, у астатнi час — 13,31 капейкi (гэта большасць абанентаў).

Памяняць тарыф бясплатна i за грошы

Калi чалавек пераходзiць на двух- або трохзонныя тарыфы, то ў выхадныя i святочныя днi на працягу сутак для яго дзейнiчае мiнiмальная цана на электраэнергiю. Высветлiць, наколькi выгадна пераходзiць на пэўны тарыф, можна толькi вопытным шляхам, аднак ужо цяпер можна казаць, што чым больш энергii выкарыстоўваеш, тым больш можна сэканомiць на яе аплаце, упэўнены спецыялiсты.

Калi б чалавек, якi за месяц трацiць 500–600 кВт·г (у прыватным доме), перайшоў з аднаставачнай сiстэмы на трохзонны тарыф, ён бы змог сэканомiць да 15,5 рубля ў студзенi. А пры выкарыстаннi каля 100 кВт·г у месяц такi ж пераход прынясе выгаду 3–4 рублi. «Калi пры гэтым яшчэ памяняць звычкi i перавесцi хатнiя энергазатратныя работы на выхадныя, то можна дасягнуць яшчэ большай эканомii», — дадаў эксперт.

Перайсцi на iншую сiстэму аплаты можна толькi пры наяўнасцi электроннага лiчыльнiка. Пры гэтым першы пераход будзе бясплатны, а вось вярнуцца да папярэдняй сiстэмы можна толькi за грошы.

Iрына СIДАРОК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чаму трэба праводзiць цеплавую мадэрнiзацыю?

Чаму трэба праводзiць цеплавую мадэрнiзацыю?

У распараджэннi, падпiсаным на мiнулым тыднi кiраўнiком дзяржавы, ёсць пункт, якi датычыцца капрамонту жыллёвага фонду.

Грамадства

Што рабіць з безнагляднымі жывёламі?

Што рабіць з безнагляднымі жывёламі?

Пасля праходжання юрыдычнай экспертызы на разгляд урада паступiць праект пастановы Савета Мiнiстраў «Аб пытаннях па абыходжаннi з жывёламi».

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.